Эдуард Іванавіч Татле́бен[2][3] (ням.: Franz Eduard Graf von Totleben, руск.: Эдуард Иванович Тотлебен; 20 мая 1818(1818-05-20)[1], Мітава1 ліпеня 1884(1884-07-01)[1], Бад-Зодэн, Гесэн) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф (1879), генерал-ад’ютант (1855), інжынер-генерал (1869).

Хуткія факты Эдуард Іванавіч Татлебен, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Мітава (сучасны Елгава ў Латвіі). У 1836 годзе скончыў Галоўнае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. У 1848—1849 гадах прымаў удзел у Каўказскай вайне[4]. З 1851 года года служыў інжынерам у гвардыі[4]. У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў кіраваў інжынернымі работамі пры абароне Севастопаля, прытрымліваўся ідэй А. З. Целякоўскага, і развіваў іх. З 1859 года Э. І. Татлебен на пасадзе дырэктара Інжынернага дэпартамента, у 1863—1877 гадах таварыш (намеснік)[4] інспектара па інжынернай частцы і фактычны кіраўнік інжынернага ведамства. Распрацаваў сістэму інжынернага ўмацавання дзяржаўнай граніцы[4]. У 1873 годзе член Асобай нарады па рэарганізацыі арміі[4]. У 1874 годзе Э. І. Татлебен кіраваў рэарганізацыяй інжынерных войскаў, быў ініцыятарам навучання сапёрнай справе асабовага складу пяхоты, кавалерыі і артылерыі[4].

У Руска-турэцкую вайну 1877—1878 гадоў Э. І. Татлебен 22 верасня 1877 года[4] быў прызначаны памочнікам начальніка Заходняга атрада, з лістапада[4] — начальнікам атрада аблогі горада Плеўна, кіраваў аблогай, камандаваў Рушчукскім атрадам[4] і з красавіка 1878 па студзень 1879 года[4][2] — галоўнакамандуючы рускай арміі.

З 1879 года Э. І. Татлебен член Дзяржаўнага савета[4], у 1879—1880 гадах часовы адэскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. З 30 мая 1885 года[2] віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. У верасні[3] 1880 года кіраваў ваеннымі манеўрамі ў раёне Новых Трокаў[2].

Thumb
Магіла Э. І. Татлебена ў Севастопалі

У далейшым Э. І. Татлебен адышоў ад кіравання краем, а выкананне адміністрацыйных спраў даручыў сваім памочнікам (вясной 1882 года войскамі Віленскай акругі кіраваў М. Д. Скобелеў)[3]. У 1880—1882 гадах жыў у Кейданах у былым маёнтку Чапскіх, дзе аднавіў палаца-паркавы ансамбль[3]. У 1882 годзе выехаў на лячэнне ў Германію, дзе і памёр[3]. Пахаваны ў Севастопалі.

Публікацыі

Э. І. Татлебен дапаможнікаў па па падрыхтоўцы сапёрных войскаў і міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны горада Севастопаля» (т. 1—2, 1863—1872).

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.