Руска-турэцкая вайна (1877—1878)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Руска-турэцкая вайна (1877—1878)

Руска-турэцкая вайна 18771878 гадоў (турэцкая назва: 93 Harbi, 93 вайна) — вайна паміж Расійскай імперыяй і саюзнымі ёй балканскімі дзяржавамі з аднаго боку, і Асманскай імперыяй — з іншага. Была выклікана ўздымам нацыянальнай самасвядомасці на Балканах. Жорсткасць, з якой было задушана Красавіцкае паўстанне ў Балгарыі, выклікала спагаду да становішча хрысціян Асманскай імперыі ў Еўропе і асабліва ў Расіі. Спробы мірнымі сродкамі палепшыць становішча хрысціян былі сарваны зацятым нежаданнем турак ісці на саступкі Еўропе, і ў красавіку 1877 года Расія абвясціла Турцыі вайну.

Хуткія факты Дата, Месца ...
Руска-турэцкая вайна 1877—1878
Мікалай Дзмітрыеў-Арэнбургскі.«Захоп Грывіцкага рэдута пад Плеўнай» (1885)
Мікалай Дзмітрыеў-Арэнбургскі.
«Захоп Грывіцкага рэдута пад Плеўнай» (1885)
Дата 12 (24) красавіка 187719 лютага (3 сакавіка) 1878
Месца Балканы, Каўказ
Вынік Перамога Расійскай імперыі
Змены Непасрэдныя: незалежнасць Румыніі і Чарнагорыі, аўтаномія Босніі і Герцагавіны, аўтаномія і пашырэнне Балгарыі да Эгейскага мора за кошт Усходняй Румеліі і Македоніі, далучэнне да Расіі Карскай вобласці і дэльты Дуная, далучэнне да Румыніі Сілістры (гл.: Сан-Стэфанскі мір)
Праціўнікі
Расійская імперыя

Аб'яднанае княства Валахіі і Малдавіі
Балгарыя Балгарскае апалчэнне
Княства Сербія
Княства Чарнагорыя

 Асманская імперыя

Абхазскія паўстанцы
Чачэнска-дагестанскія паўстанцы

Камандуючыя
Аляксандр II

Мікалай Мікалаевіч Старэйшы
Міхаіл Мікалаевіч
Міхаіл Скобелеў
Фёдар Радзецкі
Мікалай Святаполк-Мірскі
Іосіф Гурко
Караль I
Балгарыя Мікалай Сталетаў
Нікола I Петравіч

Абдул-Хамід II

Нуры-Газі Асман-паша
Абдул-Керым-Надзір-паша
Сулейман-паша
Вейсел паша
Ахмед Ейуб-паша
Алібек-Хаджы
Гаджы-Магамед

Сілы бакоў
Расія: 737 355 салдат,

500 гармат[1]
Румынія: 60 тыс. салдат,
190 гармат
Балгарыя: 40 тыс.
Сербія: 81,5 тыс.
Чарнагорыя: 25 тыс.

     Медыяфайлы на Вікісховішчы
    Закрыць

    Падчас баявых дзеянняў рускай арміі атрымалася, выкарыстоўваючы пасіўнасць турак, правесці паспяховае фарсіраванне Дуная, захапіць Шыпкінскі перавал і, пасля пяцімесяцовай аблогі, прымусіць лепшую турэцкую армію Асман-пашы да капітуляцыі ў Плеўне. Наступны рэйд праз Балканы, падчас якога руская армія разбіла апошнія турэцкія часці, што засланялі дарогу на Канстанцінопаль, прывёў да выхаду Асманскай імперыі з вайны. На Берлінскім кангрэсе, які адбыўся ўлетку 1878 года, быў падпісаны Берлінскі трактат, што зафіксаваў вяртанне Расіі паўднёвай часткі Бесарабіі і далучэнне Карса, Ардагана і Батума. Аднаўлялася дзяржаўнасць Балгарыі (заваявана Асманскай імперыяй у 1396 годзе) як васальнае Княства Балгарыя; павялічваліся тэрыторыі Сербіі, Чарнагорыі і Румыніі, а турэцкая Боснія і Герцагавіна акупавалася Аўстра-Венгрыяй.

    Зноскі

    1. Паказана колькасць салдатаў, якія прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. Усяго на 1 студзеня 1877 года лікавы склад рускай рэгулярнай арміі дасягаў 1 005 828 чалавек.

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.