From Wikipedia, the free encyclopedia
Далорэс Канчыта Фігероа дэль Рывера (англ.: Dolores Conchita Figueroa del Rivero, больш вядомая як Чыта Рывера (англ.: Chita Rivera); 23 студзеня 1933, Вашынгтон, ЗША — 30 студзеня 2024) — амерыканская актрыса, спявачка, танцорка, ролях у тэатры, кіно, музычных шоу Брадвея.
Чыта Рывера | |
---|---|
англ.: Chita Rivera | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 2024[3] (91 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Муж | Tony Mordente[d] |
Дзеці | Lisa Mordente[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | танцоўшчыца, спявачка, актрыса |
Інструменты | вакал |
Узнагароды | |
chitarivera.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька Чыты Рывера — Пэдра Хуліа Фігероа дэль Рывера, пуэртарыканец, саксафаніст у аркестры ваенна-марскога флоту ЗША. Маці — Кэтрын Фігероа дэль Рывера, з італа-шатландскай сям’і. Пасля смерці мужа ў 1940 годзе, Кэтрын паступіла на службу чыноўнікам у Пентагон.
Калі Рыверы споўнілася 11, яе прынялі ў балетную студыю (Jones-Haywood School of Ballet). Праз чатыры гады выкладчык са Школы амерыканскага балета пасля наведвання студыі запрасіў дзвюх дзяўчат на конкурсны адбор у Нью-Ёрк. Рывера адбор прайшла і стала студэнткай прэстыжнай балетнай школы George Balanchine’s School of American Ballet.
У 1952 годзе Рывера суправаджала сяброўку на адбор танцорак для брадвейскага шоў. Яе ўгаварылі прыняць удзел у конкурсе. У выніку Рывера не толькі прайшла ў фінальны тур, але і атрымала адну з цэнтральных роляў. Ідуць новыя прапановы і ролі. «Хлопцы і лялячкі», «Канкан», «Сёмае Неба».
У 1957 годзе Рывера атрымала ролю Аніты ў брадвейскім мюзікле «Вестсайдская гісторыя». Гэтая роля адразу пасля прэм’еры прынесла ёй вядомасць. У гэтым жа годзе яна выйшла замуж за Тоні Мадэнтэ, танцоўшчыка з гэтага ж мюзікла. Шлюб быў скасаваны ў 1966 годзе. У былых мужа і жонкі ёсць дачка, Ліза Мадэнтэ, якая стала харэографам.
Адна з самых вядомых кінароляў Рыверы — роля Нікі ў кінаверсіі мюзікла Боба Фоса «Мілая Чарыці» (1969). Вядома камеа Рыверы ў фільме «Чыкага» (2002). У 1978 годзе актрыса прыняла ўдзел у здымках фільма «Аркестр клуба адзінокіх сэрцаў сяржанта Пепера».
На працягу кар’еры Рывера гуляла вядучыя ролі ў найбольш вядомых музычных пастаноўках Брадвея: мюзікле Джона Кандэра і Фрэда Эба «Чыкага» — Вельма Кэлі, «Трохграшовая опера» — Джэні, «Пацалунак мяне, Кэт» і многіх іншых.
У 1986 годзе Рывера патрапіла ў аўтамабільную аварыю ў цэнтры Нью-Ёрка. Васемнаццаць пераломаў зрабілі немагчымай далейшую кар’еру актрысы мюзікла. Пасля двухгадовай рэабілітацыі Рывера пагрузілася ў рэстаранны бізнэс.
У 2003 годзе Рывера вярнулася на Брадвей у пастаноўцы «Дзевяць». Гэта музычная апрацоўка сцэнара Федэрыка Феліні да кінафільма «Восем з паловай» («8½»). Сямідзесяцігадовая актрыса выканала некалькі вакальных і танцавальных нумароў. Яе партнёр — Антоніа Бандэрас.
У жніўні 2009 года атрымала ад Барака Абамы адну з найвышэйшых узнагарод ЗША — Прэзідэнцкі медаль свабоды.
У лістападзе 2009 года выпусціла музычную кружэлку «А зараз я спяваю свінг».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.