Храналогія Іракскай вайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

У гэтым артыкуле прадстаўлена храналогія вайны ў Іраку 2003—2011 гадоў.

Канфлікт з’яўляецца адным са следстваў тэрактаў у Нью-Ёрку ў 2001 годзе, пасля чаго ЗША пачынаюць шырокую кампанію па барацьбе з тэрарызмам. Пад удар трапіў рэжым Садама Хусейна, якога амерыканскія ўлады абвінавачвалі ў пасобніцтве тэрарыстам і наяўнасці зброі масавага паражэння. Па выніку Штаты разам з саюзнікамі ўварваліся ў Ірак і зрушылі ўрад. Тады супраць акупацыі краіны выступілі розныя ўзброеныя групоўкі, так званыя «іракскія інсургенты» альбо паўстанцы. Яны ўступілі ў барацьбу з войскамі міжнароднай кааліцыі і створаным ёю ўрадам Ірака, таксама перыядычна канфліктуючы паміж сабой. Інсургенты не толькі выкарыстоўвалі класічную партызанскую тактыку, такую як атакі на канвоі, блокпасты, захоп населеных пунктаў, але і актыўна здзяйснялі тэрарыстычныя акты. Ахвярамі апошніх пераважна былі мірныя жыхары. У рэшце рэшт, з-за фінансавых выдаткаў і няздольнасцю перамагчы баевікоў, у 2011 годзе ЗША вывелі ваенны кантынгент, пры гэтым абвясціўшы аб сваёй перамозе, спасылаючыся на значнае зніжэнне актыўнасці ворага. Аднак баявыя дзеянні, ужо паміж самімі іракцамі, працягваліся.

Дадзеная вайна стала адным з найбуйнейшых узброеных канфліктаў пачатку XXI стагоддзя. У гісторыі Ірака гэта другі, пасля ірана-іракскай, па кровапралітнасці канфлікт, а па некаторых падліках нават пераўзыходзіць яе. Для ЗША і іх саюзнікаў у сучаснасці Іракская вайна з’яўляецца першай па ліку страт, пераўзыходзячы таксама кампанію ў Афганістане.

Па гадах

2003

Thumb
Баец ірландскай гвардыі Вялікабрытаніі падчас баёў за Басру, 3 красавіка.
Thumb
Амерыкаскія марпехі прачэсваюць палац Садама Хусейна, 9 красавіка.
Thumb
Два амерыканскіх танкі M1A1 Abrams на фоне трыумфальнай аркі Мячы Кадысіі ў Багдадзе, 13 лістапада.
  • 20 сакавіка — кааліцыя пад пачаткам Злучаных Штатаў з тэрыторыі Кувейта ўварвалася ў Ірак.
  • 22 сакавіка — брытанскія часці занялі нафтавыя вышкі за некалькіх кіламетраў на паўночны захад ад Басры.
  • 24 сакавіка — кааліцыя захапіла Ум-Каср.
  • 25 сакавіка — амерыканцы і іх саюзнікі авалодалі паўвостравам Эль-Фао.
  • 27 сакавіка — разгарнулася першая бітва за Басру паміж брытанскім кантынгентам і арміяй рэжыма Садама Хусейна.
  • 29 сакавіка — амерыканцы канчаткова грамяць урадавую армію ў бітве за Насірыю.
  • 30 сакавіка — Аперацыя «Молат вікінга»: амерыканцы і курдскія апалчэнцы паспяхова разбіваюць групоўку «Ансар аль-Іслам» на поўначы Ірака.
  • 2 красавіка — у выніку трохдзённых баёў амерыкана-польскія сілы акупуюць Эль-Хілу.
  • 3 красавіка — сіламі кааліцыі пачынаецца штурм іракскай сталіцы горада Багдада.
  • 4 красавіка — пасля жорсткіх баёў амерыканцы канчаткова бяруць Эн-Наджаф. Адначасова ЗША перамагаюць у бітве за Эс-Самаву і ў баях за Эль-Кут.
  • 6 красавіка:
  • 8 красавіка — амерыканскія войскі выпадкова абстрэлялі журналістаў у Багдадзе, падчас чаго трое чалавек загінулі.
  • 7 красавіка — «Зялёныя бярэты» арміі ЗША і баевікі курдскай «Пешмергі» разгромліваюць іракскія сілы падчас бою за перавал Дэбека.
  • 9 красавіка — часці брытанскай 7-й танкавай брыгады рушылі на поўнач да горада Эль-Амара.
  • 10 красавіка — захоплены Кіркук.
  • 11 красавіка — амерыканскай арміяй узяты Масул.
  • 12 красавіка — кааліцыя пасля працяглых баёў цалкам занімае сталічны Багдад.
  • 14 красавіка — узяты Тыкрыт, малая радзіма Садама Хусейна.
  • 28 красавіка:
  • 1 мая — Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра завяршэнне ваенных дзеянняў і разгром урадавай арміі.
  • 16 мая — створаны Часовы орган кааліцыі, які стаў кіраваць краінай пасля ўварвання.
  • 23 мая — часовая адміністрацыя кааліцыі распусціла іракскую армію і паліцыю[3].
  • Чэрвень — створана першая шыіцкая групоўка «Армія Махдзі».
  • 9 чэрвеня — Аперацыя «Удар па паўвостраве»: у гарадах Балад і Тулуя амерыканскія вайскоўцы распачынаюць першую аперацыю супраць руху баевікоў.
  • 25 чэрвеня — пад пачаткам амерыканскай кампаніі «Vinnell Corporation» пачалося фарміраванне першых дзевяці пяхотных батальёнаў Новай арміі Ірака, падначаленай кааліцыі.
  • Ліпень — створана групоўка «Ісламская армія ў Іраку», якая пачынае барацьбу супраць амерыканскай акупацыі.
  • 22 ліпеня — у перастрэлцы з амерыканцамі загінулі Удэй і Кусей, сыны Садама Хусейна.
  • 29 жніўня — замініраваная машына выбухнула каля шыіцкай мячэці імама Алі ў Наджафе. 83—124 загінулых, 140—230 параненых. У ліку загінулых быў кіраўнік Вышэйшага савета ісламскай рэвалюцыі Іраку Махамед Бакр аль-Хакім[4][5][6].
  • Верасень — створана групоўка «Джамаат Ансар аль-Суна».
  • 26 кастрычніка — актывізацыя паўстанцкага руху на фоне святога для мусульман месяца Рамадан. Баевікі пачынаюць здзяйсняць тэракты і напады па ўсёй краіне.
  • 13 снежня — амерыканцамі затрыманы Садам Хусейн.

2004

  • 1 лютага — «Джамаат Ансар аль-Суна» здзяйсняе буйны тэрарыстычны акт у Эрбілі, у выніку якога загінулі па меншай меры 107 чалавек[7].
  • 2 сакавіка — серыя нападаў і выбухаў (уключаючы як мінімум адзін падрыў тэрарыста-смяротніка), накіраваных супраць паломнікаў у Кербеле падчас шыіцкай жалобы Ашура. 115—121 загінуўшых, больш за 200 параненых[8][9][10]. Таксама мелася серыя атак тэрарыстаў-смяротнікаў ў Багдадзе, дзе было каля 70 загінуўшых[11].
  • 31 сакавіка — у цэнтры Фалуджы ў засаду трапілі машыны амерыканскіх наймітаў з прыватнай фірмы. Чацвёра з іх былі забіты. Целы пранесены праз горад і павешаны на мосце.
  • 4 красавіка — амерыканцы разгортваюць першы штурм Фалуджы. Адначасова ў цэнтральным і паўднёвым Іраку пачынаецца шыіцкае паўстанне.
  • 5 красавіка — пачаліся пратэстныя хваляванні ў Эль-Куце, які знаходзіўся ў зоне адказнасці 6-й асобнай механізаванай брыгады са складу ўкраінскага ваеннага кантынгенту.
  • 6 красавіка — з мэтай адцягнуць ворага ад Фалуджы, баасісты атакуюць цэнтр правінцыі Анбар горад Эр-Рамадзі. Паўстанцам удаецца адразу ўзяць горад і нават перакрыць стратэгічную трасу.
  • 7 красавіка — пасля цяжкіх баёў украінцы пакідаюць Эль-Кут.
  • 10 красавіка — войскі ЗША паспяхова завяршаюць аперацыю па вызваленні Рамадзі.
  • 28 красавіка — амерыканскае камандаванне заключыла са старэйшынамі Фалуджы дамову аб урэгуляванні сітуацыі. Дагавор прадугледжваў адвод сіл ЗША з горада і фарміраванне іракскай брыгады (1100 чалавек) для кантролю над Фалуджай і прадухілення пранікнення ў населены пункт найбольш актыўных паўстанцаў.
  • 30 красавіка — войскі ЗША пачалі адыход з Фалуджы.
  • 19 мая — Масавае забойства ў Мукарадзібе: па падазрэнні ў супрацоўніцтве з баевікамі амерыканцы атакуюць вёску, дзе праходзіла вяселле, што па выніку прыводзіць да шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
  • 28 ліпеня — тэрарыст-смяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль у натоўпе каля цэнтра набору навабранцаў для новай іраксай паліцыі ў Баакубе. 68—70 загінулых, больш за 50 параненых. Знішчаны некалькі крам і машын.[12][13][14]
  • 2 жніўня — зафіксавана перастрэлка паміж амерыканцамі і шыіцкімі паўстанцамі ў Эн-Наджафе. Некаторыя заходнія крыніцы сцвярджаюць, што на баку баевікоў бралі ўдзел байцы ліванскай Хезбалы і КВІР Ірана.
  • 5 жніўня — паміж амерыкана-іракскімі войскамі і шыіцкімі апалчэнцамі на чале з Муктадой ас-Садрам пачынаюцца актыўныя баі за Эн-Наджаф.
  • 30 жніўня — ЗША і Армія Махдзі заключаюць перемір’е: бакі выводзяць свае сілы з Эн-Наджафа.
  • 3 кастрычніка — кааліцыя паспяховае завяршае аперацыю ў Самары.
  • 6 кастрычніка — арганізацыя Iraq Survey Group, якая з’яўлялася пануючай у справе пошукаў зброі масавага паражэння, афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаў[15].
  • 17 кастрычніка — «Армія адзінабожжа і джыхаду» змяніла назву на «Аль-Каіда ў Іраку».
  • 21 кастрычніка — кааліцыя пачынае рэгулярныя бамбардзіроўкі і абстрэлы Эль-Фалуджы, што будуць доўжыцца да 7 лістапада.
Thumb
Разбурэнні на вуліцах Фалуджы, 15 лістапада.
  • 8 лістапада:
  • 16 лістапада — армія ЗША, пры падтрымцы іракскіх і курдскіх падраздзяленняў, душыць мяцеж ва ўсходняй частцы Масула.
  • 19 снежня — тэрарыст-смяротнік падарваў замініраваную машыну каля пахавальнай працэсіі ў Наджафе. 48—54 загінулых, 90—140 параненых[17].
  • 23 снежня — канчатковы разгром паўстанцаў у Фалуджы[18][19].

2005

  • Люты — першы зафіксаваны выпадак дзейнасці паўстанцкага снайпера Джуба.
  • 28 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных ля будынка гарадскога савета ў Хіле. Каля 130 загінулых, 130—150 параненых[20].
  • 10 сакавіка — смяротнік падарваў сябе ў мячэці ў Масуле падчас жалобнай цырымоніі. 50—51 загінулы, 80—100 параненых[21].
  • 15 сакавіка — вывад галандскага кантынгенту.
  • 23 сакавіка — Бой на возеры Тартар: амерыкана-іракскі спецназ атакаваў трэніровачны лагер паўстанцаў з Баас і Аль-Каіды на ўзбярэжжы возера Тартар. Пасля разгрому партызан у лагеры выявілі замежныя пашпарты, навучальныя выданні, розныя дакументы, зброю і боепрыпасы.
  • 4 мая — тэрарыст падарваў сябе каля офіса курдскай партыі ў Эрбіле, што таксама выкарыстоўваўся як цэнтр набору навабранцаў для іракскай паліцыі. 45—60 загінулых, 150 параненых[22].
Thumb
Выбух тайніка са зброяй падчас аперацыі «Матадор», май.
  • 8 мая — у раёне Эль-Каіма амерыканская армія пачынае аперацыю «Матадор», мэтай якой было пакласці канец хвалі нападаў з боку «Аль-Каіды». Яна праходзіла з пераменным поспехам, так як марпехам не ўдалося ўвайсці ў судотык з буйнымі сіламі праціўніка, што часткова схаваліся на сірыйскай тэрыторыі.
  • 9 мая — Бой пад Хітам: байцы «Джамаат Ансар аль-Суна» зладзілі засаду на супрацоўнікаў ПВК «Hart Security Ltd», разграміўшы наймітаў.
  • 16 ліпеня — смяротнік падарваў сябе на рынку ў Мусаібе, пры гэтым здэтанаваў бензавоз, які праязджаў міма. 98 загінулых, больш за 150 параненых. Знішчаны больш за 150 крам, 37 машын (уключаючы 13 дзяржаўных).[23]
  • 4 жніўня — у ходзе аперацыі «Хуткі ўдар» амерыканскія сілы авалодалі горадам Хадзіта.
  • 1 верасня — амерыкана-іракскія сілы пачынаюць аперацыю «Аднаўленне правоў» па вызваленні ад Аль-Каіды Таль-Афара.
Thumb
Амерыканскія і іракскія вайскоўцы патрулююць вуліцы Таль-Афара, 11 верасня.
  • 14 верасня — смяротнік падарваў замініраваны мікрааўтобус у натоўпе беспрацоўных ля цэнтра занятасці на плошчы Аруба (Багдад). 111—114 загінулых, каля 160 параненых[24][25][26].
  • 18 верасня — армія ЗША і сілы новых іракскіх уладаў канчаткова вызвалілі ад баевікоў Таль-Афар.
  • 5 лістапада — амерыканскія войскі і іракскія сілавікі на захадзе краіны пачынаюць аперацыю «Сталёвы заслон» супраць мясцовых партызан.
  • 18 лістапада — смяротнікі падарвалі сябе ў двух шыіцкіх мячэцях у Ханакіне падчас пятнічнай малітвы. 74—90 загінуўшых[27][28][29].
  • 19 лістапада — амерыканскія марпехі ўчыняюць масавае забойства ў Хадзіце, дзе забіваюць 24 чалавек.

2006

  • 5 студзеня — смяротнік падарваў сябе ў натоўпе шыіцкіх паломнікаў у мячэці імама Хусейна (Кербела). 50—60 загінулых, каля 100 параненых. Яшчэ тэрарыст (па іншых даных — два) падарваў сябе ў натоўпе каля цэнтру набору навабранцаў для іракскай паліцыі і Нацыянальнай гвардыі ў Рамадзі. Загінула ад 50 да 80 чалавек, каля 60 параненых[30].
  • 22 лютага — пасля таго, калі невядомыя, меркавана суніты, арганізавалі выбух у шыіцкай мячэці Аль-Аскарыя ў Самары, пачынаецца міжканфесійны канфлікт.
  • 12 сакавіка — Забойства ў Махмудзіі: некалькі амерыканскіх вайскоўцаў урываюцца ў адзін з дамоў, гвалцяць непаўналетняю і забіваюць яе разам з сям’ёй.
  • 7 красавіка — тры тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе ў мячэці Бурата (Багдад). 85—90 загінулых, 160 параненых[31][32].
  • 7 чэрвеня — Абу Мусаб аз-Заркаві, лідар іракскага аддзялення Аль-Каіды, і шэсць ягоных паплечнікаў былі забіты двума бомбамі, скінутымі амерыканскім знішчальнікам-бамбардзіроўшчыкам F-16 за сем кіламетраў ад горада Баакуба.
  • Ліпень — створана групоўка «Асаіб Ахль аль-Хак».
  • 1 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль у Садр-Сіці (Багдад). 62—68 загінулых, 110—120 параненых. У выніку пажару згарэлі каля 20 крам, знішчаны 14 машын[33][34].
  • 9 ліпеня — у сталіцы пачынаецца аперацыя «Разам наперад», якая павінна была пакласці канец міжканфесійным сутычкам.
  • 18 ліпеня — тэрарыст падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных у Куфе. Каля 50—60 загінулых, больш за 100 параненых[35].
  • 28 жніўня — у Эд-Дываніі паміж урадавымі сіламі і шыіцкім супрацівам адбылося буйное сутыкненне.
  • Верасень — трыццаць плямёнаў ствараюць для самаабароны ад баевікоў «Савет выратавання Анбара».
  • 23 верасня — сілы супраціву разгарнулі другое рамаданскае наступленне.
  • 27 верасня — у Басры пачынаецца аперацыя «Сіндбад», падчас якой праходзяць арышты карумпаваных паліцэйскіх і ліквідацыі шыіцкіх паўстанцаў.
  • 3 кастрычніка — створана Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення.
  • 22 кастрычніка — у выніку другого рамаданскага наступлення баевікі захапілі большую частку сталіцы і мухафаз Анбар і Бабіл.
  • 24 кастрычніка — паўстанцы канчатковы прыпыняюць зачыстку сталіцы варожымі сіламі, дзе іракская армія і кааліцыя не дасягнула сваіх мэт.
  • 1 лістапада — пасля скандалу ў турме Абу-Грэйб, калі стала вядома, што амерыканскія вайскоўцы катавалі зняволеных, генерал Рыкарда Санчэс падаў у адстаўку.
  • 15 лістапада:
  • 23 лістапада — серыя мінамётных абстрэлаў і выбухаў замініраваных аўтамабіляў у Садр-Сіці (Багдад). 215 загінулых, каля 250 параненых[36].
  • 1 снежня — вывад італьянскага кантынгенту.
  • 12 снежня — падвойны выбух (смяротнік на замінаванай машыне і смяротнік з поясам шахіда) на плошчы Тайран (Багдад). Мэтамі былі паліцэйскі ўчастак і натоўп беспрацоўных. Каля 70 загінулых, каля 250 параненых[37][38].
  • 25 снежня — актывізуюцца баі за мухафазу Дыяла.
  • 30 снежня:

2007

Thumb
Амерыканскі снайпер на пазіцыі падчас перастрэлкі на вуліцы Хайфа, 24 студзеня.
  • 6 студзеня — пачынаюцца сутыкненні на багдадскай вуліцы Хайфа, адкуль амерыкана-іракскія сілы спрабуюць выбіць суніцкіх баевікоў.
  • 10 студзеня — амерыканскі лідар Джордж Буш апублікаваў новую стратэгію ЗША ў Іраку, якая атрымала неафіцыйную назву «Новы шлях наперад», больш вядомую як «Вялікая хваля». У краіну былі накіраваны новыя вайсковыя падраздзяленні. Таксама па дактрыне, пасля ачыстак тэрыторыі ад партызан, амерыканскія войскі не павінны былі адразу перадаваць яе мясцовым сілавікам, а заставацца там.
  • 20 студзеня — байцы «Асаіб Ахль аль-Хак» ажыцявілі паспяховую атаку на штаб-кватэру паліцыі Кербелы.
  • 24 студзеня — вуліца Хайфа ў Багдадзе вызвалена ад баевікоў.
  • 29 студзеня — кааліцыя разбівае групоўку «Салдаты нябёсаў» у бітве за Наджаф.
  • Люты — ЗША упершыню публічна апублікавалі доказы паставак зброі шыіцкай галіне паўстанцкага руху з Ірана[39].
  • 1 лютага — два тэрарыста-смяротнікі падарвалі сябе на рынку ў Хіле. 71—73 загінулых, 137—166 параненых[40].
  • 3 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну (прыкладна 1 т выбухоўкі) на рынку Садрыя (Багдад). Каля 135 загінулых, больш за 300 параненых.[41][42][43]
  • 18 лютага — у Басры паспяхова завершана аперацыя «Сіндбад».
  • 27 лютага — баевікі «Арміі Махдзі» атачылі дзве брытанскія базы ў Басры.
  • 18 сакавіка — група партызан адколваецца ад арганізацыі «Рэвалюцыйная брыгада 1920» і стварае групоўку «Іракскі ХАМАС».
  • 10 красавіка — замежнікі паспяхова завяршаюць аперацыю «Чорны арол» супраць атрадаў Муктады ас-Садра, што былі выбіты з Эд-Дываніі.
  • 6 чэрвеня — Канфлікт паміж Ісламскай арміяй і Аль-Каідай: бакі дасягнулі падпісання дамовы аб спыненні агню.
  • 16 чэрвеня — па ўсёй краіне супраць баевікоў пачынаецца аперацыя «Фантомны гром».
  • 19 чэрвеня — падарвана замініраваная машына каля шыіцкай мячэці аль-Халяні (Багдад). 75—87 загінулых, каля 130 параненых.
  • 7 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны грузавік на рынку ў Эмерлі (каля Кіркука). 150—160 загінулых, 240—250 параненых[44].
  • 12 ліпеня — Багдадскі авіяўдар: амерыканскія верталёты «Апач» атакуюць групу грамадзянскіх асоб, у тым ліку рэпарцёраў Reuters.
  • 26 ліпеня — камбінаваная атака (замініраваны грузавік і ракетны абстрэл) рынку ў Карадзе (Багдад). 92 загінулых, 127 параненых. Знішчана 14 машын і 17 магазінаў[45][46][47][48]
  • 14 жніўня:
    • Амерыкана-іракскія сілы паспяхова завяршаюць аперацыю «Фантомны гром».
    • Выбух чатырох замініраваных машын у езідскіх вёсках на поўначы Ірака. 411 загінуўшых (па іншых ацэнак, звыш 500), каля 1500 параненых. Разбурана 70 жылых дамоў. Самы буйны тэракт у найноўшай гісторыі Ірака.[49][50][51]
  • 27 жніўня — Сутыкненні ў Кербеле: байцы шыіцкага супраціву атакуюць мэрыю Кербелы. На працягу трох дзён яны вядуць баі з урадам і замежнымі сіламі, але ў выніку пакідаюць горад.
  • 13 верасня:
    • Упершыню прэзідэнт Буш абвясціў, што амерыканскі кантынгент будзе скарочаны. З гэтага моманту пачаўся працэс паступовага вываду замежных войск.
    • Баевікі забіваюць лідара Савета выратавання Анбара Адбула Аль-Рышаві.
  • 16 верасня — Інцыдэнт з «Блэкуотэрам» у Багдадзе: супрацоўнікі ПВК «Блэкуотэр» ладзяць масавае забойства ў іракскай сталіцы, дзе гіне 17 чалавек.
  • 16 снежня — Узброеныя сілы Турцыі пачынаюць аперацыя «Сонца» супраць Рабочай партыі Курдыстана, урываючыся на поўнач Ірака.
  • 23 снежня — вывад дацкага кантынгенту.

2008

  • 23 студзеня — актывізуюца баі за мухафазу Найнава.
  • 29 лютага — пасля разгрому асновых сіл курдскіх баевікоў Турцыя выводзіць свае войскі з поўначы Ірака.
  • 6 сакавіка — выбух замініраванай машыны ў квартале Карада (Багдад). 68 загінулых, 120—130 параненых[52].
  • 17 сакавіка — тэрарыстка-смяротніца падарвала сябе ў кавярні каля мячэці імама Хусейна ў Кербеле. 42—54 загінулых, каля 50—60 параненых[53].
  • 25 сакавіка — у Басры пачынаецца аперацыя «Атака рыцараў» па барацьбе з баевікамі «Арміі Махдзі».
  • 30 сакавіка — Муктада ас-Садр, глава «Арміі Махдзі», абвясціў аб перамір’і, загадаўшы сваім партызанам пакінуць вуліцы Басры і іншых гарадоў Ірака.
  • 19 красавіка — лідар Аль-Каіда ў Іраку Абу Аюб аль-Масры заклікаў да месячнага наступлення супраць амерыканскіх і іракскіх войскаў. Неўзабаве пасля абвяшчэння Аль-Масры пачаўся бесперапыны тэрор супраць сіл кааліцыі. Наступленне скончылася праз месяц без якіх-небудзь відавочных поспехаў для абодвух бакоў.
  • 11 мая — новае перамір’е кааліцыі і ўрада з «Арміяй Махдзі»: кааліцыя зачысціла ад супраціву Басру і атрымала доступ у Садр-Сіці.
  • 17 чэрвеня — выбух замініраванай машыны на аўтастаянцы каля рынку ў квартале Аль-Хурыя (Багдад). 63—64 загінулых (паводле позніх ацэнак), не менш за 75 параненых[54].
  • 26 кастрычніка — атрадам спецыяльнага прызначэння ЗША праведзена аперацыя пад горадам Абу-Кемаль (Сірыя), дзе хаваліся байцы «Ісламскай дзяржавы Ірак».
  • 29 ліпеня — пачынаецца аперацыя «Залог росквіту» амерыканскіх і іракскіх войскаў супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы Ірак» у правінцыі Дыяла.
  • 11 жніўня — у рамках аперацыі «Залог росквіту» баевікі «Ісламскай дзяржавы Ірак» былі выбіты з большой часткі мухафазы Дыяла.
  • 30 лістапада — вывад грузінскага кантынгенту.
Thumb
Цырымонія заканчэння ўкраінскай ваеннай місіі ў Іраку, 9 снежня.
  • 9 снежня — украінскі ваенны кантынгент быў выведзены з Іраку. Аднак у складзе кааліцыйных сіл засталася невялікая група вайскоўцаў, якая займалася навучаннем іракскіх сілавікоў.
  • 11 снежня — смяротнік падарваў сябе ў курдскім рэстаране каля Кіркука падчас свята Курбан-Байрам. 55—57 загінулых (у некаторых крыніцах сцвярджаецца, што да 100 з улікам памерлых ад ран), 45—109 параненых[55][56][57][58].
  • 13 снежня — каля 25 супрацоўнікаў Службы бяспекі былі арыштаваны за членства ў «Аль-Аўда» і спробу аднавіць партыю Баас, прычым некаторыя сцвярджалі, што яны планавалі дзяржаўны пераварот.
  • 23 снежня — вывад японскага кантынгенту.
  • 31 снежня — вывад балгарскага кантынгенту.

2009

  • 23 студзеня — вывад сальвадорскага кантынгенту.
  • 23 красавіка — тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў рэстаране ў правінцыі Дыяла. 55—57 загінулых, каля 60—70 параненых[59][60].
  • 24 красавіка — дзве тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе каля шыіцкай мячэці ў квартале Казімія (Багдад). 66—71 загінулы, не менш 127 параненых[61].
  • Май — Ірак абвінаваціў Сірыю ў прадастаўленні прытулку паўстанцам[62].
  • 20 чэрвеня — выбух замініраванай машыны каля шыіцкай мячэці ў Тазе (раён Кіркука). 81—82 загінуўшых[63].
  • 24 чэрвеня — выбух замініраванага матацыкла на рынку ў Садр-Сіці (Багдад). 56 загінулых, больш за 100 параненых[64][65].
  • 25 кастрычніка — выбух двух замінаваных машын ля ўрадавых будынкаў у Багдадзе. Каля 160 загінулых, больш за 500 параненых. У Іраку абвешчана трохдзённая жалоба па загінулым[66][67].

2010

  • 26 студзеня — тры замініраваных мікрааўтобусы, за рулём якіх знаходзіліся тэрарысты-смяротнікі, падарваліся ля будынкаў багдадскіх гасцініц. 46 загінулых, больш за сто параненых.
  • 27 сакавіка — выбухі прагрымелі непадалёк ад рэстарана ў горадзе Эль-Халіс. Спачатку узляцеў на паветра замінаваны аўтамабіль. Затым яшчэ адну бомбу прывёў у дзеянне смяротнік. 57 загінулых, 73 параненых[68].
  • 18 красавіка — Абу Аюб аль-Масры, другі кіраўнік Аль-Каіды ў Іраку, і Абу Умар аль-Багдадзі, кіраўнік ІДІ, забіты ў перастрэлцы.
  • 2 ліпеня — высокапастаўлены чыноўнік, звязаны з групоўкай «Аль-Аўда», быў арыштаваны ў Баакубе.
  • 18 ліпеня — больш за 80 чалавек сталі ахвярамі тэракта ў сталіцы Ірака Багдадзе.
  • 17 жніўня — у Багдадзе быў учынены тэракт, ахвярамі якога сталі 59 чалавек і пацярпелі больш за 120. Смяротнік падарваў сябе ў натоўпе навабранцаў, якія прыйшлі ўладкоўвацца ў шэрагі іракскай арміі[69].
  • 1 верасня — віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн абвясціў аб афіцыйным заканчэнні аперацыі «Іракская свабода» (назва для амерыканскай кампаніі з пачатку ўварвання) і аб пачатку новай небаявой аперацыі амерыканскай арміі пад кодавай назвай «Новы світанак» на чале з генералам Лойдам Осцінам.
  • 10 верасня — амерыкана-іракскія сілы, з мэтай злавіць групу партызан, якія мініруюць дарогі, пачынаюць аперацыю ў Пальмавым гаі, правінцыя Дыяла. Гэта было апошняе буйное сутыкненне канфлікту з удзелам амерыканскіх войскаў.
  • 22 кастрычніка — WikiLeaks публікуе 391 832 дакументаў (так званае «Іракскае дасье»), што змяшчаюць сакрэтныя звесткі пра вайну ў Іраку і яго акупацыю амерыканскімі войскамі. Публікацыя ўяўляе сабою справаздачы амерыканскіх вайскоўцаў, якія былі задзейнічаны ў вайне ў Іраку, дзе казалася пра забойствы мірных жыхароў, здзекі над зняволенымі і ролю Ірана ў канфлікце.
  • 2 лістапада — серыя выбухаў у іракскай сталіцы забрала жыцці, па меншай меры, 76 чалавек. Больш за 230 чалавек атрымалі раненні[70].

2011

  • 27 студзеня — на пахавальнай цырымоніі ў шыіцкім раёне Багдаду смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль. У выніку тэракту загінулі 65 чалавек і каля 100 атрымалі раненні[71].
  • 12 лютага — у выніку тэракту ў горадзе Самара 48 чалавек загінула, 80 атрымалі раненні.
  • 29 сакавіка — у выніку тэракту ў горадзе Тыкрыт загінула 50—56 чалавек, 98 атрымалі раненні.
  • 23 чэрвеня — у выніку чатырох выбухаў у Багдадзе загінулі 40 чалавек, 80 параненыя.
  • 5 ліпеня — пры выбухах у горадзе Таджы загінулі больш за 40 чалавек і 50 атрымалі раненні.
  • 15 жніўня — у выніку тэракту ў горадзе Эль-Кут загінулі 66 чалавек, звыш 230 атрымалі раненні.
  • 21 кастрычніка — Барак Абама, 44-ы прэзідэнт ЗША, абвясціў, што адбудзецца поўны вывад амерыканскіх войскаў з Ірака.
  • 25 кастрычніка — іракскія сілавікі абвясцілі, што яны затрымалі 350 членаў арганізацыі «Аўда» падчас буйной аперацыі ў некалькіх правінцыях. Урад заявіў, што група спрабавала рэарганізаваць партыю Баас і працаваць над падрывам стабільнасці ў краіне, маючы намер захапіць уладу пасля сыходу акупацыйных сіл ЗША ў наступным годзе.
  • 15 жніўня — міжнародная кааліцыя завяршае вывад сваіх войскаў, пакінуўшы ў краіне толькі некаторых ваенных саветнікаў і наймітаў з прыватных ваенных кампаній[72]. Тым часам баявыя дзеянні працягваліся[73].

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.