From Wikipedia, the free encyclopedia
Другое рамаданскае наступленне — агульная назва для серыі нападаў баевікоў на іракскіх сілавікоў і войскі міжнароднай кааліцыі падчас святога для мусульман месяца Рамадан. Колькасць партызанскіх і тэрарыстычных акцый узрасла ў гэты перыяд галоўным чынам з-за веры ў тое, што барацьба з замежнікамі падчас святога месяца ісламу ставіць верніка асабліва блізка да Алаха[1][2]. Сярод мішэняў атак былі ваенныя мэты ЗША і Ірака, аднак з прычыны выкарыстання тактыкі тэрору высокі быў узровень ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Большасць забойстваў грамадзянскага насельніцтва была праведзена Арміяй Махдзі, якая імкнулася ачысціць сталічны Багдад ад сунітаў. Наступленне супала з аперацыяй кааліцыі пад назвай «Разам наперад», што павінна была значна паменшыць гвалт у Багдадзе, які рэзка ўзрастаў з моманту выбуху мячэці Аскары, галоўнай шыіцкай мусульманскай святыні, у Самары. Аднак аперацыя не атрымалася. Акрамя таго, паўстанцам удалося ўзяць пад кантроль больш за 80 адсоткаў Багдада. Таксама паўстанцы дасягнулі велізарных поспехаў у заходняй частцы мухафазы Аль-Анбар і на поўдні правінцыі Бабіль, прымусіўшы кааліцыю і іракскія сілы бяспекі выйсці з многіх гарадоў. Адзіны поспех іх чакаў у баі за Эль-Амара, дзе ўдалося адлюстраваць атаку паўстанцаў[3][4]. Падчас наступлення ўсе бакі панеслі вялікія страты. Так, за перыяд кампаніі загінула больш чым 300 іракскіх, 97 амерыканскіх, 2 дацкіх, па адным брытанскіх і сальвадорскіх сілавікоў, а таксама каля 400 баевікоў Аль-Каіды. Страты сярод Арміі Махдзі і мірнага насельніцтва невядомы[5][6].
Рамаданскае наступленне (2006) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
Дата | 23 верасня—22 кастрычніка 2006 | ||
Месца | Ірак | ||
Вынік | перамога паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.