спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
«Армія людзей накшбандзійскага ордэна (шляху)» (араб. جيش رجال الطريقة النقشبندية; Jaysh Rijāl aṭ-Ṭarīqa an-Naqshabandiya) — паўстанцкая арганізацыя ў Іраку. Вяла ўзброеную партызанскую барацьбу супраць арміі ЗША і іракскага ўрада. Яе байцы належалі да суфійскага тарыкату Накшбандзія. Заснавальнікам арганізацыі быў Ібрагім Ізат ад-Дуры, былы старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання і сакратар Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння.
Армія людзей накшбандзійскага ордэна | |
---|---|
جيش رجال الطريقة النقشبندية | |
| |
З'яўляецца часткай | Вышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення |
Ідэалогія | нацыяналізм, баасізм, суфізм |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам (сунізм) |
Лідары | Ібрагім Ізат ад-Дуры † |
Актыўная ў | |
Саюзнікі | Баас, Аль-Аўда, Ісламская дзяржава (летам 2014) |
Праціўнікі | Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку, Ірак, Іран, Пешмерга, Сілы народнай мабілізацыі, Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | 80 000 чалавек (на 2015 год[1][2]) |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года |
Сайт | alnakshabandia |
Створана ў 2006 годзе пасля пакарання смерцю Садама Хусейна падчас Іракскай вайны, аднак асобныя яе будучыя ўдзельнікі пачалі ваяваць яшчэ раней, у прыватнасці, у бітве за Фалуджу (2004)[3]. У 2007 годзе разам з двума дзесяткамі іншых паўстанцкіх груп ўвайшла ў склад арганізацыі «Вышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення».
Выкарыстоўвала партызанскую тактыку супраць сіл кааліцыі і іракскіх урадавых войскаў — абстрэлы, выбухі, снайперскія атакі. На ранніх этапах барацьбы «Армія» дзейнічала невялікімі групамі па 7—10 байцоў, узброеных аўтаматамі, бомбамі і гранатамёта[3]. Байцы правялі ракетны абстрэл авіябазы ў Кіркуку[4]. Члены АЛНО прымалі ўдзел у штурме Масула разам з тэрарыстамі Ісламскай дзяржавы ў ходзе летняга наступлення 2014 года[5][6].
Урад ЗША ўвёў фінансавыя санкцыі супраць групоўкі і прылічыў яе да тэрарыстычных арганізацый[4][7].
Саюзная ёй групоўка «Аль-Аўда» пад пачаткам Мухамедам аль-Ахмедам з’яўлялася менш кансерватыўнай і больш свецкай, што прывяло да міжфракцыйнай канкурэнцыі ў Баас, дзе, як мінімум да смерці Дуры, мела перавагу АЛНО[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.