Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілы народнай мабілізацыі (араб. الحشد الشعبي, Хашд аш-Шаабі) — кааліцыя, якая складаецца з шыіцкіх, езідскіх і хрысціянскіх міліцый, што змагаюцца на баку іракскага ўрада супраць ІД[2]. Альянс спансуецца дзяржавай і ўяўляе сабой парасонавую арганізацыю з 40, у асноўным шыіцкіх, міліцый. Аднак у складзе маюцца таксама хрысціянскія, суніцкія і езідскія групоўкі[3]. Арганізацыя была сфарміравана ў мэтах разгортвання барацьбы супраць ІД і была створана шляхам фармальнага аб’яднання існых на той момант ірэгулярных войск баевікоў пад эгідай іракскага міністэрства ўнутраных спраў у чэрвені 2014 года[4].
Сілы народнай мабілізацыі | |
---|---|
الحشد الشعبي | |
Этнічная прыналежнасць | Іракцы |
Рэлігійная прыналежнасць | пераважае шыізм [1] |
Лідары | Хайдэр аль-Абадзі |
Штаб-кватэра | Багдад |
Актыўная ў |
Ірак Сірыя |
Сфарміравана | 13 сакавіка 2014 |
Саюзнікі |
Ірак Сірыя Іран Пешмерга (да 2017) |
Праціўнікі |
Ісламская дзяржава Пешмерга (2017) |
Колькасць членаў | 80 000—100 000 |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сайт | al-hashed.net |
Па даных The National Interest, з 100 тысяч байцоў прыкладна 80 працэнтаў у той ці іншай меры падтрымліваюцца элітным іранскім Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР)[5]. Некаторыя кіраўнікі груповак, напрыклад, Абу Махдзі аль-Мухандзіс (кіраўнік Катаіб Хезбала), прызнаны тэрарыстамі ў ЗША. Да таго ж Катаіб Хезбала ўдзельнічала ва ўзброеным супрацьдзеянні амерыканскай акупацыі Ірака[6].
19 лютага 2018 на калону з васьмі аўтамабіляў Хашд Шаабі напалі баевікі ІД. Каля 30 чалавек былі забіты або патрапілі ў палон, сярод іх было 6 палявых камандзіраў з аховай[7][8].
3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада, у адказ на напад на пасольства ў Іраку. У выніку бамбардзіроўкі загінулі іранскі генерал Касем Сулеймані і лідар Катаіб Хезбала Абу Мухандзіс[9][10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.