від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Васілёк сіні[3] ці Валошка (Centaurea cyanus) — від аднагадовых, двухгадовых травяністых лугавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Васілёк сіні | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Centaurea cyanus L. | |||||||||||||||||||||
|
Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».
Народныя назвы валошка, васілёк[4], васількі[5], сіноўнік, хабёр, хабэрка[6][7][8][9][10][11].
Сцябло шурпатае, прамое, рабрыстае, вышынёй 15-100 см.[12]
Лісце лінейна-ланцэтнае, ніжняе злёгку лопасцевае, верхняе суцэльнае, пакрытае тонкім пушком.[12]
Кветкі адрозніваюцца па афарбоўцы ад сіняга да лілова-пурпурнага. Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, вонкавыя абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнчатым махрыстым краем. Унутраныя абгорткі лінейна-ланцэтныя, на канцах жаўтлявыя, з перапончатым цэлым або зубчастым прыдаткам; краявыя кветкі ў кошыках ярка-сінія, косаваронкападобныя, бясплодныя, яны прывабліваюць насякомых, якія запылююць сярэдзінныя трубчастыя кветкі. Унутраныя кветкі — сіне-фіялетавыя, трубчастыя, абодваполыя; рэдка ўсе кветкі белыя.[12] Слупок знаходзіцца разам з тычынкамі, што зрасліся ў трубачку.
Корань тонкі, стрыжневы.
Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады — сямянкі з амаль роўным ім па даўжыні рудаватым чубком.[12]
Размножваецца насеннем, якасць якога захоўваецца да 10 гадоў. Вось чаму васілёк сіні нярэдка з’яўляецца злосным пустазеллем.
Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы былога СССР, за выключэннем паўночных і паўднёвых раёнаў, на Каўказе, адзначаны таксама ў Сібіры, Сярэдняй Азіі і на Далёкім Усходзе.[12] Цяпер натуралізаваны ў многіх іншых частках свету, уключаючы Паўночную Амерыку і частку Аўстраліі.
Сустракаецца ў сухіх месцах па ўзлесках лясоў, палян, абочынах дарог, як пустазельная расліна на агародах і палях збожжавых культур. Археафіт.
Часта сустракаецца на глебах, бедных кальцыем, з’яўляецца раслінай-індыкатарам такіх глеб.
У кветках утрымліваецца флавонавы гліказід цэнтаўрэін, сіні антацыянавы гліказід цыянін, эфірны алей, горкія, дубільныя рэчывы, сапаніны, мінеральныя солі і іншыя рэчывы. Не таксічны.[12]
У навуковай медыцыне васілёк выкарыстоўваецца ў мачагонных зборах, асабліва пры ацёках нырачнага і сардэчнага паходжання, а таксама як супрацьспазматычнае пры хваробах печані. Кветкі ў выглядзе настою і экстрактаў прымяняюцца пры нефрытах, цысцітах, урэтрытах і пры захворваннях печані і жоўцевых шляхоў як жоўцегоннае[12].
У народнай медыцыне адвары кветак ужываюць пры запаленчых захворваннях вачэй, зрокавай стамляльнасці. Прымочкі з адварам ужываюць пры фурункулёзе, экзэме, трафічных язвах. Адвар кошыкаў выкарыстоўваюць як мачагоннае, пры цысцітах, кашлі і коклюшы, нервовых і страўнікавых захворваннях, пры маткавых крывацёках і паносе ў дзяцей[12].
Добры меданос, утрымлівае да 34 % нектару, колькасць можа дасягаць 0,20 мг/суткі на адну расліну.[13] Мёд зелянява-жоўты, з прыемным мігдалёвым пахам і ялкавым прысмакам.
Васількі часта выкарыстоўваюцца ў якасці інгрэдыентаў у некаторых чайных купажах і травяных гарбатах, яго ядомыя кветкі можна выкарыстоўваць, каб дадаць колеру салаце.
Да вынаходніцтва штучных фарбавальнікаў выкарыстоўваўся для фарбавання воўны ў сіні колер.
Зрэдку выкарыстоўваецца ў касметыцы.
Дэкаратыўная расліна. Існуюць гатункі васілька ружовага, фіялетавага, белага, лавандавага і вельмі цёмнага бардовага колеру, які выглядае амаль чорным.
З’яўляецца кармавой раслінай для некаторых насякомых, напрыклад для жукоў віду Cassida margaritacea.
Васілёк лугавы з’яўляецца нацыянальнай кветкай Эстоніі[14].
Гэта афіцыйная кветка шведскай правінцыі Эстэргётланд.
Таксама васілёк з’яўляецца сімвалам хваробы рухальных нейронаў і бакавога аміятрафічнага склерозу .
Пад нябеснай сінню глыбокаю |
Змітрок Астапенка. «Васількі»[15] |
У фальклоры васількі насілі закаханыя маладыя людзі, калі кветка марнела занадта хутка, гэта ўспрымалася як знак таго, што каханне мужчыны не было ўзаемнае[16].
Валошкі ў выяўленчым мастацтве
З-за інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі і выкарыстання хімічных сродкаў для барацьбы з пустазеллем, падвяргаецца пагрозе знішчэння ў сваім звычайным асяроддзі. Выхадам з гэтага становішча з’яўляецца выкарыстанне валошкі ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Пры знішчэнні васілька як пустазелля прымяняюцца такія меры, вапнаванне глеб, якія змяшчаюць шмат перагною, добрай ачыстцы пасяўнога насення, баранаванне ўсходаў пасеяных раслін і праполка іх да паспявання васілька.
Васількі былі таксама выкарыстаны ў пахавальным вянку фараона Тутанхамона.[17]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.