Вянок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вянок

Вяно́к — плеценае ў выглядзе кальца ўпрыгожванне з кветак, лісцяў, галінак (часам таксама і з матэрыялаў, якія імітуюць натуральныя).

Thumb
Пляценне вянкоў. Ілюстрацыя з медыцынскага трактата XIV ст. «Tacuina sanitatis»
Хуткія факты Вянок, Геаметрычная форма ...
Вянок
Thumb
Геаметрычная форма тор
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Фрагмент карціны англійскага мастака Джона Уільяма Годварда «Спакой» (1914)

Гісторыя

У антычнай Грэцыі вянкамі ўзнагароджвалі пераможцаў музычных і спартыўных спаборніцтваў. Пераможцаў Піфійскіх гульняў узнагароджвалі вянком з лаўровага лісця. Ужо ў V стагоддзі да нашай эры вянок стаў агульнапрынятым сімвалам перамогі.

У Рымскай імперыі вянкі ўручаліся як узнагароды, напрыклад, corona civica (вянок з дубовага лісця) за выратаванне грамадзяніна Рыма з небяспечнага для жыцця становішча ці corona muralis у выглядзе зубчастага вянка для тых, хто падчас аблогі ці штурму першымі ступілі на варожую гарадскую сцяну.

Пазней сталі замяняць арганічны матэрыял на метал, і з вянка развілася карона. Як элемент убрання ўдзельнікаў абрадаў ці хатніх жывёл, жылых і гаспадарчых пабудоў, вянок часта служыў засцярогам ад нячыстай сілы, сурокаў. Рытуальнае выкарыстанне яго звязана з асэнсаваннем вянка як круга, што збліжае вянок з іншымі прадметамі, якія мелі адтуліну (кольца, абруч, калач). Вядомая паганская традыцыя — у дзень Івана Купала дзяўчыны кідалі вянкі ў ваду і варажылі: «вянок, які тоне — смерць, які плыве — замужжа».

Thumb
Калядны вянок

Калядны вянок

У шматлікіх краінах у перадкалядны час можна ўбачыць калядны вянок — упрыгажэнне ў форме вянка з яловых галінак з чатырма свечкамі, якія замацоўваецца вертыкальна ці ўстанаўліваецца на стол.

Пахавальны вянок

Атрыбут пахавальных працэсій ці цырымоній. Ускладаецца на магілы, масавыя пахаванні, да помнікаў і манументаў у знак павагі да памяці нябожчыка. Вырабляецца, як правіла, са штучных кветак. Можа мець спецыяльныя жалобныя стужкі з надпісамі.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.