From Wikipedia, the free encyclopedia
Федеры́ка Гарсі́я-Ло́рка (ісп.: Federico García Lorca, 1898—1936) — іспанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыкант і мастак-графік. Цэнтральная фігура «пакаленне 27 года», адзін з самых яскравых і значных дзеячаў іспанскай культуры XX стагоддзя. Забіты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Федэрыка Гарсіа Лорка | |
---|---|
Federico García Lorca | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Federico del Sagrado Corazón de Jesús García Lorca |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1936[2][4][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Federico García Rodríguez[d] |
Маці | Vicenta Lorca Romero[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, музыкант, мастак-графік |
Кірунак | Пакаленне 27 года[d] |
Жанр | тэатр, паэзія і мастацтва |
Мова твораў | іспанская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Лорка нарадзіўся 5 чэрвеня 1898 у гарадку Фуэнтэ-Вакерас у іспанскай правінцыі Гранада. У школе ўражлівы хлопчык не вельмі паспяхова вучыўся. У 1909 сям'я пераехала ў Гранаду. У 1910-я Федэрыка актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовага мастацкага таварыства. У 1914 годзе Лорка пачаў вывучаць права, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэце Гранады. Гарсія Лорка шмат падарожнічае па краіне. У 1918 у Лоркі выходзіць першы паэтычны зборнік Impresiones y paisajes («Уражанні і краявіды»), які прынёс яму калі не камерцыйны поспех, дык хаця б вядомасць.
У 1919 Гарсія Лорка прыязжае ў Мадрыд. У сталічным універсітэце ён знаёміцца з Сальвадорам Далі і Луісам Буньюэлем, а таксама з Грыгорыа Марцінесам Сьерай, дырэктарам тэатра «Эслава». Па просьбе Сьеры Лорка піша сваю першую пьесу El maleficio de la mariposa («Чараванне матылька») і здзяйсняе яе пастаноўку (1919-1920). Да 1928 ён вучыцца ў Мадрыдскім універсітэце.
У наступныя гады Гарсія Лорка робіцца заўважнай фігурай сярод мастакоў-авангардыстаў. У яго выходзяць новыя паэтычныя зборнікі Romancero gitano («Цыганскі рамансера», 1928). У гэтых вершах паэт, па яго ўласных словах, «хацеў злучыць цыганскую міфалогію з усёй сённяшняй будзённасцю».
Праз год Гарсія Лорка з'язджае ў Нью-Ёрк, у выніку чаго ў хуткім часе з'явяцца кніга вершаў Poeta en Nueva York («Паэт у Нью-Ёрку», 1931), п'есы El público «Публіка» і «Калі пройдзе пяць год» (1931).
Перад пачаткам грамадзянскай вайны Гарсія Лорка з'язджае з Мадрыда ў Гранаду, хаця было відавочна, што там яго чакае сур'ёзная небяспека: на поўдні Іспаніі былі асабліва моцнымі пазіцыі правых. 18 жніўня 1936 нацыяналісты арыштоўваюць Гарсія Лорку, і на наступны дзень паэта забіваюць як рэспубліканца і камуніста (шматлікія сучасныя даследванні абвяргаюць гэтае меркаванне, лічаць, што прычынай расстрэлу Лоркі - варожасць паміж яго сям'ёй і іншымі ўплывовымі сем'ямі рэгыёна. Лорка не рабіў заяваў на карысць бакоў канфлікту і быў асабістым сябрам Хасэ Антоніа Прыма дэ Рыверы). Пасля гэтага да смерці генерала Франка кнігі Гарсія Лоркі былі забароненыя ў Іспаніі.
На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін, Макс Шчур, Галіна Дубянецкая[8], Карлас Шэрман.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.