Remove ads
кароль Іспаніі (1621—1665) і Партугаліі (1621—1640) From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп IV (ісп.: Felipe IV, 8 красавіка 1605, Вальядалід — 17 верасня 1665, Мадрыд) — кароль Іспаніі з 31 сакавіка 1621 года, кароль Партугаліі і Алгарві з 31 сакавіка 1621 па 1 снежня 1640 года, як Філіп III, парт.: Filipe III. З дынастыі Габсбургаў.
Сын і пераемнік Філіпа III, уступіў на прастол 16-летнім юнаком (1621) і, падобна бацьку, не меў ні жадання, ні здольнасці да дзяржаўнай дзейнасці. Цалкам адданы прыемнасцям прыдворнага жыцця, ён усклаў увесь цяжар кіравання дзяржавай на свайго ўлюбёнца, графа-герцага Аліварэс, чалавека ўладалюбівага, сквапнага і мсцівага. Двор патанаў у раскошы, народ знаходзіўся ў самым бядотным становішчы; усёмагутнае чынавенства паралізоўвала грамадскую самадзейнасць; духавенства са сваімі прывілеямі, багаццямі, невуцтвам і коснасцю з’яўлялася ворагам і тормазам разумовага і эканамічнага прагрэсу краіны.
Некалі магутная манархія хутка разлагалася знутры і звонку. Войны з Галандыяй прывялі да канчатковага прызнання яе незалежнасці ад Іспаніі (Вестфальскі мір, 1648). Вайна з Францыяй скончылася Пірэнейскім мірам (1659), па якім Іспанія пазбавілася Русільёна і Артуа.
Дэспатычнае кіраванне Філіпа IV выклікала цэлы шэраг народных паўстанняў у розных частках манархіі, якія не жадалі падпарадкавацца кастыльскаму заканадаўству і адстойвалі свае фуэрасы. Для абароны іх амаль адначасова ўзяліся за зброю каталонцы і партугальцы (1640): першыя абвясцілі сваім каралём Людовіка XIII Французскага, а апошнія — герцага Браганскага, які прыняў імя Жуана IV. Але адлучылася ад Іспаніі толькі Партугалія; каталонцы, абураныя гвалтоўнасцю дзеянняў французаў, засталіся ў іспанскім падданстве, пасля таго як Філіп IV пацвердзіў іх фуэрасы. Спробы адлучыцца ад Філіпа IV, акрамя таго, мелі месца і ў Андалусіі (змова герцага Медзіна-Сідоніа), і ў Сіцыліі (паўстанне ў Палерма, 1647), і ў Неапалі (паўстанне Мазаніела), і ў Сардзініі, і ў Мілане.
Гістарыёграфам пры Філіпе IV быў вядомы пісьменнік і драматург Хуан дэ Сабалета.
18 кастрычніка 1615 года Філіп IV ажаніўся з Ізабелай Бурбонскай (1602—1644).
Дзеці Філіпа IV ад першага шлюбу:
8 лістапада 1649 года Філіп IV ажаніўся з Марыянай Аўстрыйскай (1634—1696). Жаніцьба была абумоўлена смерцю яго адзінага сына і спадчынніка прастола Бальтазара Карласа. Бальтазар Карлас памёр неўзабаве пасля таго, як з імператарам Фердынандам III была дасягнута дамоўленасць, што ён возьме ў жонкі яго дачку Марыяну. 42-летні Філіп IV вырашыў жаніцца на нявесце свайго памерлага сына, хоць яна была яго пляменніцай, і ёй у тую пару было ўсяго 13 гадоў. Марыяна прыбыла ў Мадрыд увосень 1649 года, да моманту шлюбнай цырымоніі ёй было 15 гадоў.
Хоць у Філіпа IV былі здаровыя дзеці ад мэтрэс, яго дзеці ад Марыяны з’яўляліся на святло мёртванароджанымі або паміралі неўзабаве пасля нараджэння. Пасля 12 гадоў шлюбу толькі дачка Маргарыта была адзіным дзіцем, якое выжыла; яна пасля выйшла замуж за свайго дзядзьку Леапольда I.
Спадчыннік з’явіўся на святло 6 лістапада 1661 года. Карл II быў з нараджэння слабым і хворым. Па ім было відаць, да чаго прывяла традыцыя дынастыі Габсбургаў выбіраць сабе пару сярод блізкіх сваякоў. У той час як звычайны чалавек у пятым пакаленні мае 32 розных продка, у Карла II па прычыне блізкароднасных шлюбаў у родзе іх было толькі 10, і 7 з яго 8 прадзядоў і прабабак пайшлі ад Хуаны I Вар’яткі.
Дзеці Філіпа IV ад другога шлюбу:
Акрамя таго, у Філіпа IV быў пазашлюбны сын Хуан Хасэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.