Remove ads
беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Фё́дар Ані́сімавіч Сурга́наў (7 чэрвеня 1911, в. Суднікі, Віцебскі раён — 26 снежня 1976) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Другую сусветную вайну.
Фёдар Анісімавіч Сурганаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Сяргей Прытыцкі | ||||||
Пераемнік | Іван Палякоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Машэраў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Аксёнаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч |
||||||
Папярэднік | Леанід Лубеннікаў | ||||||
Пераемнік | Васіль Шавура | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў | ||||||
Папярэднік | Мікалай Абраменка | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Міцкевіч | ||||||
Нараджэнне |
7 чэрвеня 1911 |
||||||
Смерць |
26 снежня 1976 (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС (з 1940) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1931) Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1939) |
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1939). У 1931—1934 гг. аграном у сістэме Наркамзема БССР.
З 1939 г. на камсамольскай рабоце, у 1942—1945 гг. сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1942—1943 гг. у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і БШПР на Калінінскім фронце. У жніўні 1943 — ліпені 1944 гг. у тыле ворага: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху і падполля на тэрыторыі Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.
З 1945 г. намеснік загадчыка аддзела ЦК КП(б)Б. У 1947—1956 гг. 2-і, 1-ы сакратар Мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага аблвыканкама.
Са жніўня 1956 г. сакратар, з красавіка 1959 г. 2-і сакратар ЦК КПБ.
У 1962—1965 гг. старшыня Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.
У 1971—1976 гг. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета СССР.
Кандыдат у члены ЦК у 1949—1956 гг., член ЦК і Бюро ЦК КПБ у 1956—1976 гг. Кандыдат у члены ЦК у 1956—1961 гг., член ЦК КПСС з 1961 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1976 гг., намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1976 гг., намеснік старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР у 1962—1966 гг.
Загінуў у аўтакатастрофе.
Яго імя прысвоена вуліцы ў Мінску і Лужаснянскаму аграрнаму каледжу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.