From Wikipedia, the free encyclopedia
Франка-іспанская вайна — вайна 1635—1659 гадоў паміж Францыяй і іспанскімі Габсбургамі за панаванне ў Еўропе.
Франка-іспанская вайна 1635—1659 | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Трыццацігадовая вайна | |||
| |||
Дата | 19 мая 1635 — 7 лістапада 1659 | ||
Месца | Паўночна-Усходняя, Усходняя і Паўднёвая Францыя, Паўночная Іспанія, Каталонія, Іспанскія Нідэрланды, Франш-Кантэ, Італія, Міжземнае мора, Атлантычны акіян | ||
Прычына | Падтрымка Францыяй антыгабсбургскай кааліцыі ў Трыццацігадовай вайне | ||
Вынік | Перамога Францыі: Пірэнейскі мір | ||
Змены | Далучэнне да Францыі каталонскіх графстваў Русільён, Канфлан, Валеспір, Капсір, паўночнай часткі Серданьі і нідэрландскай правінцыі Артуа | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франка-іспанская вайна з’яўлялася часткай Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. Паводле Камп’енскага дагавора са Швецыяй Францыя ў 1635 годзе абвясціла вайну Іспаніі. Асноўныя бітвы праходзілі ў прыгранічных абласцях у Пірэнеях, у Фландрыі, а таксама на моры. Найбольш значную перамогу Францыя атрымала ў бітве пры Ракруа.
Вестфальскі мір 1648 года, які завяршыў Трыццацігадовую вайну, не прымірыў абедзве краіны, і яны працягнулі супрацьстаянне. У 1654 годзе на баку Францыі выступіла Англія. Вырашальнай бітвай вайны стала бітва каля Дзюнкерка 14 чэрвеня 1658 года, таксама вядомая як Бітва ў дзюнах, у якой войскі іспанцаў, якімі камандавалі Хуан Аўстрыйскі Малодшы і прынц Кандэ, пацярпелі паражэнне ад франка-англійскіх войскаў пад камандаваннем віконта дэ Цюрэна. Прычынай паражэння сталі няўзгодненыя дзеянні паміж Хуанам Аўстрыйскім, які паспяшыў з атакай, і Кандэ.
7 лістапада 1659 года на востраве Фазанаў на рацэ Бідасоа, па якой праходзіла граніца Францыі і Іспаніі, быў падпісаны Пірэнейскі мір, паводле якога Францыі адыходзіла частка Фландрыі і іншых памежных зямель, а Англіі — Дзюнкерк. Таксама ў знак мірных намераў дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Ізабелы Французскай Марыя Тэрэзія Іспанская была заручана з французскім каралём Людовікам XIV, а вяселле адбылося ў чэрвені 1660 года. Іспанія пасля не змагла выплаціць пасаг, што дало нагоду Людовіку XIV пачаць Дэвалюцыйную вайну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.