Remove ads

Уладзімір Іосіфавіч Мархель (28 сакавіка 1940, в. Жыгалкі, Стаўбцоўскі раён — 26 жніўня 2013) — беларускі літаратуразнавец, паэт, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1982).

Хуткія факты Уладзімір Іосіфавіч Мархель, Асабістыя звесткі ...
Уладзімір Іосіфавіч Мархель
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 сакавіка 1940(1940-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 2013(2013-08-26) (73 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт, літаратар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў сярэднюю школу імя Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына (1957) працаваў малатабойцам у калгасе, рабочым ачышчальнага забою (мае кваліфікацыю 6 разраду) на шахце ў Навашахцінску Растоўскай вобласці (Расія). У 1964 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 1964—1969 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў школах — у вёсцы Стадолічы Лельчыцкага раёна, Валожыне, Мінску, працаваў у газеце «Мінская праўда», старшым рэдактарам у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН БССР, малодшым навуковым супрацоўнікам у Аддзеле навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках. З 1978 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988).

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1954 годзе ў стаўбцоўскай раённай газеце «Голас селяніна». З 1957 года выступаў у рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец.

Даследаваў беларускую літаратуру ХІХ ст., беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі. Сваімі даследаваннямі спрыяў вяртанню польскамоўнай спадчыны ў беларускую культуру. Білінгвальную творчасць беларуска-польскіх пісьменнікаў разглядаў як з’яву двухадзінага літаратурнага працэсу, а станаўленне новай беларускай літаратуры асвятляў ў шырокім гісторыка-культурным кантэксце моўна-этнабеларускага і моўна-пісьмовапольскага ўзаемадзеяння.

Аўтар кніг «Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні» (1983), «Вяшчун славы і волі» (1989, 2005), «Крыніцы памяці: Старонкі беларуска-польскага літаратурнага сумежжа» (1990), «Прадвесце: Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палавіне XIX ст.» (1991), «Ты як здароўе…»: Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры" (1998, дапрац. выд. пад навай «Шлях да Беларусі: Адам Міцкевіч — прадвеснік адраджэння беларускай літаратуры», 2003).

Укладальнік «Твораў» В. Каратынскага (1981, 1994, 2009), «Твораў» Я. Лучыны (1988, 2001), «Санетаў» А. Міцкевіча (1998), кнігі С. Манюшкі «Ліра мая для спеваў: Рамансы і песні на словы У. Сыракомлі» (з В. Скорабагатавым, 1998), а таксама анталагічнага зборніка «Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Беларуская польскамоўная паэзія XIX ст.», дзе сабраны творы больш як 70 паэтаў, якія апявалі нашу Бацькаўшчыну па-польску.

З польскай на беларускую пераклаў вершы Я. Купалы, асобныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, Я. Лучыны, Я. Каханоўскага, Л. Стафа, Ю. Тувіма, Р. Дабравольскага, Б. Драздоўскага і інш. Пераклаў на беларускую мову лібрэта М. Радзівіла оперы «Агатка, або Прыезд пана» Я. Д. Голанда.

Выдаў кнігу выбраных перакладаў з польскай мовы «Водгулле» (2000), зборнік санетаў «Згадкі Нясвіжа» У. Сыракомлі і «Зніч любові» Я. Купалы (абедзве 2002).

Remove ads

Бібліяграфія

  • Творчасць Вінцэся Каратынскага ў ацэнцы сучаснікаў і нашчадкаў // Белороссика: Книговедение, источники, библиография. Мн., 1980.
  • Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні. Мн., 1983.
  • Рамантычны фалькларызм паэтаў-філаматаў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1984. № 4.
  • Białoruska spuścizna literacka Władysіawa Syrokomli // Studia polono-slavica-orientalia: Acta Literaria. 1985. T. 9.
  • Беларускі фальклор у творчасці польскіх і беларуска-польскіх паэтаў-рамантыкаў // Studia polsko-litewsko-białoruskie. Warszawa, 1988.
  • Вяшчун славы і волі: Уладзіслаў Сыракомля. Мн., 1989.
  • Recepcja Jana Kochanowskiego na Biaіorusi // Jan Kochanowski: Epoka—Twуrczość—Recepcja. Lublin, 1989. T. 2
  • Крыніцы памяці: Старонкі беларуска-польскага літаратурнага сумежжа. Мн., 1990.
  • Прадвесце: Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палавіне XIX ст. Мн., 1991.
  • Białorusko-polski bilingwizm jako oznaka odrodzenia białoruskiej literatury // Universitas. 1994. № 8.
  • Прысутнасць былога: Нарысы, артыкулы, эсэ. Мн., 1997.
  • Кантамінацыйная білінгвальнасць у беларускім літаратурным працэсе // Acta polono-ruthenica. Olsztyn, 1997.
  • Mickiewicz—Puszkin: wzajemny przekіad // Acta polono-ruthenica. Olsztyn, 2001.
  • У кантрастах часу: Аляксандр Ельскі — Выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» — «Жалейка» Янкі Купалы // Роднае слова. 2003. № 8.
  • Шлях да Беларусі: Адам Міцкевіч — прадвеснік адраджэння беларускай літаратуры. 2-е выд. Мн., 2003.
  • Творчасць Уладзіслава Сыракомлі. 2-е выд., дапоўн. і перапрац. Мн., 2005.
  • «Гісторыя…» Максіма Гарэцкага і «тыпова нашыя камбінацыі» // Роднае слова. 2007. № 2.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

    Remove ads