Урбан II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Урбан II

Урбан II (лац.: Urbanus PP. II, каля 1042 — 29 ліпеня 1099) — 159-ы Папа Рымскі з 12 сакавіка 1088 года па 29 ліпеня 1099 года.

Хуткія факты 159-ы Папа Рымскі, Папярэднік ...
Закрыць

У свету — француз Эд (Ода) дэ Шацільён дэ Лажеры (італ.: Odon (Otho, Otto) de Lagery). Нарадзіўся ў графстве Шампань недалёка ад Парыжа. Вучыўся ў Рэймсе ў святога Бруна. Быў прыёрам абацтва Клюні.

У 1095 годзе на скліканым ім Клермонскім саборы абвясціў Крыжовы паход супраць мусульман, паабяцаўшы яго ўдзельнікам адпушчэнне грахоў.

Пахаванне Папы Урбана II знаходзіцца ў бенедыкцінскім кляштары Бадзіа дзі Кава.

Крыжовыя паходы

Крыжовы рух Урбана II упершыню здабыў сваю форму на Саборы ў П’ячэнцы, дзе ў сакавіку 1095 года Урбан II прыняў пасла візантыйскага імператара Алексея I Камніна (10811118), які прасіў дапамогі супраць мусульман. На Клермонскім саборы, які адбыўся ў лістападзе таго ж года, пропаведзь Урбана II, была, магчыма, найбольш эфектыўнай прамовай ва ўсёй еўрапейскай гісторыі, калі ён заклікаў людзей Францыі вырваць сілай Святую Зямлю з рук турак. Менавіта ён даў штуршок да крыжовых паходаў.

« Усім, хто ідзе туды, у выпадку іх скону, з гэтага часу будзе адпушчэнне грахоў. Няхай выступяць супраць няверных у бой, які павінен даць у багацці трафеі, тыя людзі, якія абвыклі ваяваць супраць сваіх аднаверцаў — хрысціян... Зямля тая цячэ малаком і мёдам. Ды стануць цяпер воінамі тыя, хто раней з'яўляўся рабаўніком, ваяваў супраць братоў і супляменнікаў. Хто тут гаротны, там стане багаты »

Гаворка Папы перарывалася воклічамі слухачоў: «Dieu le veut!» («Так жадае Бог!»). Слухачы, натхнёныя такой прамовай, пакляліся вызваліць Труну Гасподню ад мусульман. Тыя, хто пажадалі пайсці ў паход, прышылі да адзежы чырвоны крыж. На гэту справу Урбан II ахвяраваў сваю сутану. Адсюль і адбылася назва «крыжакі».

Памёр праз два тыдні пасля ўзяцця крыжакамі Іерусаліма. Беатыфікаваны ў 1881 годзе. Дзень памяці — 29 ліпеня.

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2818964'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3725036'></a>

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.