Улукі
вёска ў Слаўгарадскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Улу́кі[2] (трансліт.: Uluki, руск.: Улуки) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Вёска
Улукі
|
Назва
Назва вёскі паходзіць ад таго, што размешчана яна на луцэ, якая ўтворана рэкамі Раста і Ляснянка, т. б. знаходзіцца ля лукі, каля лукі. Старажылы таксама сцвярджаюць, што рака Проня адрэзала луку, выпраміла сваё ручво. Паселішча на луцэ і стала называцца Улукі[3].
Гісторыя
Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1782 годзе згадваецца пад назвай Улоскі. У 1783 годзе 58 двароў, 282 жыхары. У 1896 годзе належала купцу Мацейсону, які валодаў 3721 дзесяцінай зямлі, з вадзянымі млынамі, карчмой (1882). У вёсцы быў млын на р. Чыстая Лужа[3].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена[3]. З 132 даваенных дамоў было знішчана 126, забіта 16 чалавек[5].
Насельніцтва
- 2011 год — 46 чалавек[1]
- 2010 год — 50 чалавек
- 1999 год — 85 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг[1].
Вядомыя асобы
- І. К. Цішчанка (1930 — ?) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец[6]
- І. Р. Цішчанка[7] (1912—1987) — беларускі хімік-арганік
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 448зв.
- База «Спаленыя вёскі» (руск.)
- Цішчанка Іван Кірылавіч Архівавана 26 жніўня 2018.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.