Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр . Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955)[3].
Уладзімір Уладамірскі | |
---|---|
Уладзімір Іосіфавіч Малейка | |
Дата нараджэння | 6 (18) кастрычніка 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1971[2] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | → |
Жонка | Кацярына Васільеўна Малейка |
Дзеці | Барыс Уладзіміравіч Уладамірскі[d] |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | 1920—1970 |
Тэатр | Беларускі тэатр імя Я. Купалы |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.
Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.
У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску[3]. У 1921—1922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда[4].
У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча[3].
Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду[3].
Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.
Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[5].
Акцёр шырокага творчага дыяпазона[3]. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары[3].
У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.