From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Іванавіч Курдзін (псеўданімы: А.Сапёлка; Антон Сапёлка; 1 (13) кастрычніка 1899, в. Дзмітрычукі, Каменскі павет, Пензенская губерня, цяпер Каменскі раён, Пензенская вобласць, Расія — 12 снежня 1937, Віцебск, НКУС) — беларускі драматург, паэт.
Дзмітрый Іванавіч Курдзін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (13) кастрычніка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1937 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт |
Мова твораў | руская і беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Вучыўся ў Саратаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1925 годзе. Накіраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Менску, потым у Віцебску. Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.
Арыштаваны 12 жніўня 1937 года; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт, выступіўшы з вершамі ў перыядычным друку ў 1925 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Сапраўдную літаратурную вядомасць К. прынесла п’еса «Міжбур’е», якая ўпершыню была пастаўлена ў 1929 годзе Е. Міровічам у БДТ-1. П’есу з поспехам ставілі тэатры Масквы, Ленінграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава і інш. У 1932 была пастаўлена яго п’еса «Контратака», у 1934 — «Чалавек вырашае» (БДТ-2). Аўтар п’ес «Азеляненне цэха» (1935) і «Алюр. Тры крыжы».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.