Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тунгу́са-маньчжу́рскія мо́вы, ці тунгу́скія, маньчжу́ра-тунгу́скія мо́вы — група блізкароднасных моў Сібіры і Далёкага Усходу, якія, паводле меркавання рада даследчыкаў, уваходзяць у алтайскую моўную сям’ю.
Тунгуса-маньчжурскія мовы | |
---|---|
Моўная тыпалогія | аглюцінатыўныя мовы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пашыраны ў Сярэдняй і Усходняй Сібіры (значная частка таежнай зоны), на ўзбярэжжы Ахоцкага мора, у Прыамур’і (Расія), Кітаі (Паўночна-ўсходні Кітай, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), Манголіі (раён Баргі).
Да тунгуса-маньчжурскіх моў належаць эвенкійская (з салонскай і негідальскай), эвенская, удэ(ге)йская (з орачскай), нанайская (з ульчскай і оракскай), маньчжурская (з чжурчжэньскай) мовы. Іншыя моўныя ўтварэнні цяжка вылучыць з-за дыялектнай раздробленасці тунгуса-маньчжурскіх моў.
Тунгуса-маньчжурскіх мовам уласцівы: у фанетыцы сінгарманізм, дыфтонгі; граматычны лад аглюцінатыўны, суфіксальны; у лексіцы шмат запазычанняў з суседніх моў, у прыватнасці з рускай; для сказа харатэрны намінатыўны лад.
Пісьменства на чжурчжэньскай мове з 12 ст. Сучаснае пісьменства на эвенкійскай, эвенскай і нанайскай мовах створана ў 1930-я гг. на аснове рускай графікі, старажытна-маньчжурскае пісьменства на мангольскай аснове.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.