From Wikipedia, the free encyclopedia
Томас Матынглі (англ.: Mattingly Thomas Kenneth; нар. 17 сакавіка 1936) — амерыканскі астранаўт, удзельнік праграмы Апалон. Нарадзіўся ў Чыкага, штат Ілінойс.
Томас Матынглі | |
---|---|
Mattingly Thomas Kenneth | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | rear admiral[d] |
Дата нараджэння: | 17 сакавіка 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 31 кастрычніка 2023[1] (87 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астранаўт 5-га набору. Уваходзіў у склад першага дублюючага экіпажа «Апалона-13» (пілот каманднага модуля). Калі камандзір асноўнага экіпажа Алан Шэпард захварэў, дублёры сталі асноўным экіпажам. Але за два дні да старту з гэтага экіпажа выключылі Матынглі з прычыны кантакту з чалавекам, які захварэў на адзёр. Ён застаўся на Зямлі (але на адзёр так і не захварэў).
Першы палёт у космас здзейсніў у складзе экспедыцыі «Апалона-16», 16 красавіка — 27 красавіка 1972 года, 5-й высадцы людзей на Месяц. Быў пілотам каманднага модуля. Падчас палёту да Зямлі здзейсніў выхад у адкрыты космас. За гэты палёт Матынглі быў узнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі» ў 1972 годзе.
Другі касмічны палёт здзейсніў у летам 1984 камандзірам місіі «Калумбія STS-4».
Трэці палёт у космас — «Дыскаверы STS-51C» у студзені 1985 года, камандзір.
Ён з’яўляецца адным з 24 чалавек, якія даляцелі да Месяца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.