Цвярачус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цвяра́чус[3] (літ.: Tverečius), традыцыйная беларуская назва — Цверач[4] — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Цвярачускай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Ігналіны, каля граніцы з Беларуссю (праходзіць па Дзісне).
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Цверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгусцінаў. Таго ж года тут збудавалі мураваны касцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цверач увайшоў у склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштара аўгусцінаў з новым касцёлам.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Цверач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. На 1866 год тут было 18 двароў.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Цверач занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе Цверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Цверач Літве.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 247 чал., з іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 іўдзеяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[6]
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1905—1925)
- Могілкі: капліца
Страчаная спадчына
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар аўгусцінаў (1662)
Зноскі
- Тверецъ. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона, Т. 32А (64) : Тай — Термиты. С.-Петербургъ, 1901., 708 c. (руск.)
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
- 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 683.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 683.
- Tverečius. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija , T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 590 psl.
- Tverečius. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XI t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.XI: Šternbergo-Vaisius, 495 psl. (літ.)
- Tverečius. Tarybų Lietuvos enciklopedija , T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 362 psl. (літ.)
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.