від дрэў From Wikipedia, the free encyclopedia
Таполя бальзамічная[3][4][5][6] (Populus balsamifera) — від дрэў роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя, які расце ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі.
Таполя бальзамічная | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Populus balsamifera L., 1753 | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||
|
Англійская назва: balsam poplar[7], bam[8], bamtree[9], eastern balsam-poplar[9], hackmatack[9], tacamahac poplar[9], tacamahaca[9].
Лістападнае дрэва. Вышыня 18—21 метр, рэдка 27 метраў пры таўшчыні ствала 0,6 метра і больш. Шчыльнасць сухой драўніны 470 кг/м²[4]. Лісце мае даўжыню 5—10 см[6], простае, суцэльнае, яйцападобнай формы, з вострай верхавінкай і зубчастым краем, скурыстае[10]. Плод — каробачка.
Пачынае цвіценне ва ўзросце 8—10 гадоў. Каташкі ад 5 да 9 см з вялікай колькасцю дробных кветак (каля 3 мм у даўжыню). Мужчынскія кветкі маюць ад 20 да 30 тычынак. Спелыя жаночыя каташкі ад 10 да 15 см.
Расце на Заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, ад паўднёвай Аляскі да Каліфорніі. Распаўсюджанне гэтага віду шмат у чым супадае з распаўсюджаннем Populus tremuloides[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф[10].
Populus balsamifera і Populus trichocarpa гібрыдызуюць, утвараючы неадназначныя формы. З-за гэтага мяшання, Populus trichocarpa быў прапанаваны ў якасці падвіду (Populus balsamifera var. trichocarpa)[11]. Іншыя гібрыды былі зарэгістраваныя паміж таполяй бальзамічнай і такімі відамі, як таполя белая (Populus alba), Populus laurifolia, ясакар (Populus nigra), Populus simonii, таполя пахучая (Populus sauveolens), асіна (Populus tremula) і Populus tristis[12][13][14].
Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя бальзамічная | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Мяккая драўніна таполі бальзамічнай выкарыстоўваецца для вырабу цэлюлозы і будаўніцтва[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.