рака ў Валагодскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́хана[1] (руск.: Су́хона) — найбуйнейшая і самая доўгая рака ў Валагодскай вобласці Расіі, левы і асноўны складнік Паўночнай Дзвіны (правы — рака Юг).
Сухана | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 558 км |
Басейн | 50 300 км² |
Расход вады | 442 м³/с (каля вёскі Калікіна[1]) |
Вадацёк | |
Выток | Кубенскае возера |
• Вышыня | 110,1 м |
• Каардынаты | 59°30′40″ пн. ш. 39°46′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Паўночная Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | Вялікі Усцюг |
• Вышыня | 50 м |
• Каардынаты | 60°43′58″ пн. ш. 46°19′41″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,11 ‰ |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Паўночная Дзвіна → Белае мора → Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Валагодская вобласць |
Код у ДВР | 03020100112103000005023 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня Суханы 558 км, плошча басейна 50 300 км². Бярэ пачатак з Кубенскага возера, сцёк з якога зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. У вярхоўях пойма шырокая; ў сувязі з нязначнымі ўхіламі вясной з-за падпора рэк Волагда і Лежа назіраецца адваротная плынь у Кубенскае возера. У сярэдняй плыні глыбіня даліны да 80—100 м, рэчышча мае шмат перакатаў; ёсць парогі і камяністыя астравы; ў нізоўях хуткасць плыні невялікая. Сярод прытокаў — рака Дзвініца (злева).
На рацэ гарады Сокал, Вялікі Усцюг, Тоцьма.
Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны ліпеня. У верхнім цячэнні ўтвараюцца велізарныя, часам шматкіламетровыя разлівы. Сярэдні расход вады ў 39 км ад вусця 456 м³/с, найбольшы — 6520 м³/с, найменшы — 17,6 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістапада, у сярэднім цячэнні і ў снежні, выкрываецца ў другой палове красавіка — першай палове мая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.