Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́ткі — прамежак часу, роўны аднаму перыяду вярчэння Зямлі вакол сваёй восі.
Адрозніваюць сонечныя суткі, роўныя перыяду сапраўднага (сапраўдныя сонечныя суткі) або сярэдняга (сярэднія сонечныя суткі) становішча мерыдыяна пункта назірання адносна цэнтра Сонца, і зорныя суткі, якія вызначаюцца з перыяду вярчэння Зямлі адносна пункта вясенняга раўнадзенства.
Момант верхняй кульмінацыі цэнтра Сонца называецца сапраўдным поўднем, момант ніжняй кульмінацыі — сапраўднай поўначчу. Прамежак часу паміж дзвюма паслядоўнымі аднайменнымі кульмінацыямі цэнтра Сонца называецца сапраўднымі сонечнымі суткамі. Неабходна адзначыць, што сапраўдныя сонечныя суткі перыядычна змяняюць сваю працягласць. Гэта выклікаецца па-першае, нахілам плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара, па-другое, эліптычнай формай арбіты Зямлі. Калі Зямля знаходзіцца на ўчастку эліпса, найбліжэйшым да Сонца, то яна рухаецца хутчэй. Праз паўгода Зямля акажацца ў процілеглай частцы эліпса і будзе рухацца па арбіце павольней. Нераўнамерны pyx Зямлі па сваёй арбіце выклікае нераўнамернае бачнае перамяшчэнне Сонца па нябеснай сферы, г. зн. у розны час года Сонца перамяшчаецца з рознай скорасцю. Таму працягласць сапраўдных сонечных сутак пастаянна змяняецца і карыстацца імі ў якасці адзінкі вымярэння часу нязручна. З гэтай прычыны ў штодзённым жыцці карыстаюцца не сапраўднымі, а сярэднімі сонечнымі суткамі, працягласць якіх прынята пастаяннай. Устанаўліваюцца яны па руху сярэдняга экватарыяльнага Сонца — уяўнага пункта, які рухаецца раўнамерна па нябесным экватары і ў пунктах вясенняга і асенняга раўнадзенства супадае з цэнтрам. Верхнюю кульмінацыю сярэдняга экватарыяльнага Сонца называюць сярэднім поўднем, а прамежак часу паміж двума паслядоўнымі сярэднімі поўднямі — сярэднімі сонечнымі суткамі. Працягласць іх заўсёды аднолькавая. Сярэднія сонечныя суткі дзеляць на 24 гадзіны. Кожная гадзіна сярэдняга сонечнага часу, у сваю чаргу, падзяляецца на 60 мінут, а кожная мінута — на 60 секунд сярэдняга сонечнага часу. За пачатак сярэдніх сонечных сутак прымаецца сярэдняя поўнач, г. зн. момант ніжняй кульмінацыі сярэдняга экватарыяльнага Сонца. Час, які прайшоў ад моманту ніжняй кульмінацыі сярэдняга экватарыяльнага Сонца да любога іншага яго становішча на адным і тым жа геаграфічным мерыдыяне, называецца сярэднім сонечным часам.
Адны зорныя суткі роўныя 23 гадзінам 56 мінутам 4,0905 секундам, што складае 0,997269566 сярэдніх сонечных сутак. Зорныя суткі роўныя прамежку часу паміж дзвюма паслядоўнымі аднайменнымі кульмінацыямі пункта вясенняга раўнадзенства. Момант верхняй кульмінацыі гэтага пункта, прыняты за пачатак зорных сутак, лічыцца 0 гадзін зорнага часу. Час, які прайшоў ад моманту верхняй кульмінацыі пункта вясенняга раўнадзенства да любога іншага яго становішча на гэтым жа геаграфічным мерыдыяне, называецца зорным часам
Зорнымі суткамі карыстаюцца ў астраноміі, сярэднімі сонечнымі — у практычных сферах жыцця. На велічыню сутак уплываюць, хоць і ў дробным маштабе, тэктанічныя працэсы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.