Сомападо́бныя (Siluriformes) — атрад касцістых рыб.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Аб’ядноўвае каля 30 сямействаў, 150 родаў, 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з эацэну. Жывуць у прэсных водах. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца звычайны сом, акліматызаваны сомік амерыканскі, або карлікавы і паўночнаамерыканскі канальны, або плямісты сомік.
Даўжыня да 5 м, маса да 300 кг (звычайны сом). Цела без лускі або ўкрытае касцявымі пласцінкамі. Вакол рота звычайна некалькі пар вусікаў. Ёсць вебероў апарат. 2-гі, 3-і, 4-ы пазванкі зрослыя. На сківіцах зубы. Брушныя плаўнікі абдамінальныя.
Амаль усе сомападобныя — драпежнікі.
Многія — аб’екты промыслу, некаторых разводзяць у акварыумах.