рака ў Беларусі, прыток Ушы From Wikipedia, the free encyclopedia
Сно́ўка[2] — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн ракі Нёман).
Сноўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 20 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Малаеды |
• Каардынаты | 53°08′40,80″ пн. ш. 26°28′18,20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уша |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад вёскі Еськавічы |
• Вышыня | 162[1] м |
• Каардынаты | 53°13′57,10″ пн. ш. 26°32′20″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уша → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Нясвіжскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня Сноўкі 20 кіламетраў. Пачынаецца каля вёскі Малаеды, упадае ва Ушу за 900 метраў на ўсход ад вёскі Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа і Тарэйкі створаны сажалкі.
Назва старабалцкага паходжання. Пярвейшая назоўная форма — Сноў, што і адлюстравалася ў тапоніме Сноў.
Прамыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы буйной дзесенскай ракі Сноў , малой ракі Сноўка (< Сноў) у басейне Прыпяці.
Ад індаеўрапейскага *(s)nā- / *(s)nāu- / (s)neu- «цячы». Ад яго з дапамогай пашыральніка -l- назва рэк Нальша (двойчы на Павоччы, таксама меркавана на цяперашнім беларуска-літоўскім памежжы)[3], літоўская Nalija, пскоўская Наліца (< *Nālia)[4]. З дапамогай пашыральніка -t- назва рэк Нача, пруская *Nātangā[5][6], літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[7].
Назва ракі Сноў значыць «Плыткая (рака)».
Старабалцкае *Snāvas «цячэнне» (< індаеўрапейскае *sna-ṷo-s) захавалася на сёння толькі ў гідраніміі. Фанетычна падобная структура ў старабалцкага *Drāvas (таксама захавалася толькі ў гідраніміі), ад індаеўрапейскага *dreu- «бегчы, імкнуцца»[4], ад якога рачныя назвы тыпу Адроў, Сухадроўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.