балетная школа From Wikipedia, the free encyclopedia
Слуцкая балетная школа — балетная школа, якая дзейнічала ў 1756—1760 гадах пры Слуцкім тэатры Радзівіла. Балетмайстры — італьянскі харэограф і танцор А. Пуціні і француз Л. М. Дзюпрэ, капельмайстар — Ф. Вітман (пісаў музыку да опер і балетных пастановак).
Школа размяшчалася ў флігелі, у ім жылі балетмайстар і 8—10-гадовыя дзеці мясцовых прыгонных сялян, мела сваю касцюмерную («вярсцярню») і неабходныя матэрыялы. Яшчэ адна сцэна Радзівілаў знаходзілася ў Белай (цяпер Бяла-Падляска, Польшча).
Першы танец, якому вучылі дзяцей, — кантрданс (неабходны для пастараляў).
Да 1759 года пастаўлены «Балет на тры пары», «Балет з Арлекiнам», «Венгерскі балет», «Турэцкі балет», шэраг пастараляў і дывертысментаў з нямецкамі, швейцарскімі і цірольскімі танцамі, танцы «стралкоў», «чараўнікоў», «садоўнікаў», «чарцей», «камінараў», «кветачніц» і «сялянак».
У 1756 годзе адбыліся першыя гастролі ў Нясвіжы, у 1757 годзе — наступныя, апошнія — у снежні 1759 года.
З 1760 года (пасля смерці Г. Ф. Радзівіла) слуцкі балет зліўся з нясвіжскай трупай М. К. Радзівіла, якая па колькасным складзе наблізілася да найбуйнешых балетных труп у Заходняй Еўропе.
У Слуцку падрыхтаваны першы беларускі балетмайстар А. Лойка (пазней працаваў у Нясвіжы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.