рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Славе́чна — рака ў Жытомірскай вобласці Украіны, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.
Славечна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 158 км |
Басейн | 3 600 км² |
Расход вады | 13,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Оўруцкі раён |
• Месцазнаходжанне | Славечанска-Оўручскі краж |
• Вышыня | 280 м |
• Каардынаты | 51°21′01″ пн. ш. 28°15′53″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Вяжышча |
• Каардынаты | 51°40′35,95″ пн. ш. 29°41′21,92″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Рэгіёны | Жытомірская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Оўруцкі раён, Ельскі раён, Нараўлянскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 158 км, у т.л. у межах Беларусі 109 км. Вадазбор 3600 км², у т.л. у межах Беларусі 3000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі 172,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Справа: Ясенец. Злева: Батыўля, Чэрцень.
У Славечну па Свячанскім канале паступае частка сцёку з раку Жалонь.
Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Антонавічы Оўруцкага раёна (Украіна) на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага кража, цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці Мазырскага Палесся, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Вяжышча Нараўлянскага раёна. Ніжняе цячэнне ракі ў зоне адсялення. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у ніжнім цячэнні 1,8 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 сутак.
Даліна ракі трапецападобная, ніжэй вёскі Цешкаў Нараўлянскага раёна зліваецца з поймай Прыпяці. Пераважная шырыня даліны 0,7—1 км, на некаторых участках у сярэднім цячэнні да 2,5 км. Схілы даліны ў верхнім цячэнні пераважна ўмерана стромкія, перасечаныя ярамі. Ніжэй схілы спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 400—700 м, у ніжнім цячэнні да 2 км. У сярэднім цячэнні і ніжнім цячэнні пойма ракі перасечана меліярацыйнымі каналамі і старымі рэчышчамі.
Рэчышча звілістае, на значным працягу ў сярэднім цячэнні моцназвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у верхнім цячэнні на тэрыторыі Украіны каналізаванае. На астатнім працягу рэчышча разгалінаванае, з невялікімі пясчанымі астравамі.
Берагі ракі абрывістыя і стромкія, спадзістыя ў нізоўі.
У басейне ракі наліўныя вадасховішчы Свяча і Загацце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.