рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́сенец — рака ў Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці Украіны і ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Славечна (басейн ракі Прыпяць).
Ясенец | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 63 км |
Басейн | 390 км² |
Расход вады | 1,33 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Леўкавічы Оўруцкага раёна |
Вусце | Славечна |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Скароднае |
• Каардынаты | 51°37′03″ пн. ш. 28°49′11,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Славечна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Рэгіёны | Жытомірская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Оўруцкі раён, Ельскі раён |
Даўжыня ракі 63 км. Плошча вадазбору 390 км² (у межах Беларусі даўжыня 23 км, плошча вадазбору 115 км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца каля вёскі Леўкавічы Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці (на паўночным усходзе Оўруцкага кража), цячэ ў межах заходняй часткі Мазырскага Палесся. Вусце каля аграгарадка Скароднае Ельскага раёна. Асноўны прыток — рака Звонка (справа) у Оўруцкім раёне. Пад балотамі і забалочанымі землямі 5 % тэрыторыі вадазбору, пад лесам 61 %. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,33 м³/с.
Водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.