From Wikipedia, the free encyclopedia
Скрытажабравыя, скрытажабернікі, гіганцкія саламандры (Cryptobranchidae) — сямейства хвастатых земнаводных.
Скрытажабравыя | |||||||||||||||||||||||||||
Andrias japonicus | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Cryptobranchidae Fitzinger, 1826 | |||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||
|
Уключае найбольш прымітыўных хвастатых амфібій, што паўторна цалкам перайшлі да воднага спосабу жыцця. Прадстаўляе самых буйных сучасных земнаводных.
Даўжыня да 1,8 м, маса да 70 кг. Цела пляскатае, галава вялікая, плазаватая, рот шырокі. Кароткія тоўстыя пярэднія ногі маюць па 4 пальцы, заднія — па 5. Хвост веслападобны, сціснуты з бакоў, складае крыху менш за палову даўжыні. Бародаўчатая мяккая скура ўтварае падоўжныя складкі па баках тулава; такія ж складкі аблямоўваюць заднія краі ног. Маленткія пазбаўленыя павек вочы шырока расстаўлены, наадварот, ноздры, якія ляжаць спераду, моцна збліжаныя. Афарбоўка верхняга боку цела шэра-бураватая з больш цёмнымі расплывістымі плямамі, ніжні бок светла-шэры з цёмнымі плямамі. У дарослых захоўваюцца 2—4 жабравыя дугі.
Вядомы з міяцэну (25—7 млн гадоў назад). Падзяляюцца на 2 роды, 3 віды.
Трапляюцца ва Усходнім Кітаі (Andrias davidianus) і Японіі (Andrias japonicus), больш дробны від (Cryptobranchus alleganiensis) — на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Жывуць у сярэднім цячэнні хуткіх горных рэк і ручаёў.
Азіяцкія віды амаль вынішчаны.
Кормяцца рыбай, земнаводнымі, воднымі беспазваночнымі. Пад буйнымі камянямі ці падмытымі навіслымі берагамі яны праводзяць светлы час сутак. Кормяцца ўначы, пажыву адшукваюць пры дапамозе нюху, паволі перасоўваючыся па дне. Затаіўшыся, яны часта падпільноўваюць здабычу і хапаюць яе хуткім бакавым рухам галавы, пасля чаго ўтрымліваюць ахвяру сківіцамі, узброенымі дробнымі зубамі.
У жніўні — верасні самка адкладае некалькі соцень адносна дробных яец дыяметрам 6—7 мм. Кладка у выглядзе ружанцападобных шнуроў змяшчаецца пад вадой, на глыбіні 1—3 м у гарызантальнай нары берага. Ікру сцеражэ самец, ствараючы рухам хваста лепшыя ўмовы аэрацыі. Развіццё ікры пры тэмпературы каля 12 °С доўжыцца 60—70 сутак. Лічынкі вылупіляюцца даўжынёй каля 30 мм, маюць тры пары вонкавых жабраў, зародкі канечнасцяў і доўгі хвост з шырокай ніжняй плаўніковай складкай. Лічынкі губляюць вонкавыя жабры пры даўжыні цела каля 20 см, якой дасягаюць прыкладна цераз год.
Мяса ядомае. Кітайская гіганцкая саламандра Andrias davidianus знаходзіцца пад пагрозай знікненнія, від уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.