From Wikipedia, the free encyclopedia
Міяцэ́н (англ.: Miocene, ад стар.-грэч.: μείων — меншы, менш значны і καινός — новы, сучасны) — першая эпоха неагенавага перыяду. Пачалася 23,03 мільёна гадоў назад і скончылася 5,333 мільёна гадоў назад[2]. Эпосе міяцэну папярэднічае эпоха алігацэну, а паслядоўніцай з’яўляецца эпоха пліяцэну.
Міяцэн | |
---|---|
Кім названа | Чарлз Лаель[d] |
Папярэдні ў спісе | Алігацэн[1] |
Наступны ў спісе | Pliocene[d][1] |
Дата пачатку | каля 23030 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Дата заканчэння | каля 5332 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Колер (шаснаццатковы трыплет) | FEEF00 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар тэрміна — шатландскі вучоны Чарлз Лаель, які прапанаваў падзяліць трацічны перыяд на чатыры геалагічных эпохі (уключаючы міяцэн) у першым томе яго кнігі «Асновы геалогіі» (1830) (у вынаходстве тэрміна яму таксама дапамагаў яго сябар — В. В’ювел (Rev. W. Whewell). Лаель тлумачыць сваю назву тым, што меншая частка (18 %) закамянеласцей (якія ён тады вывучаў) гэтай эпохі можа быць суаднесена з сучаснымі (новымі) відамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.