From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўвостраў Ско́нэ (шведск.: Skåne) — паўднёвы ўскраек Скандынаўскага паўвострава, тэрыторыя Швецыі. У Сярэдневякоўі паўвостраў належаў Даніі, перайшоў да Швецыі ў 1658 годзе паводле Роскільскага міру. У паўночнай частцы паўвострава знаходзіцца горад Мальмё.
Сконэ | |
---|---|
Акваторыі | праліў Катэгат, Балтыйскае мора |
Краіна |
Паўвостраў уразаецца ў мора на 100 км. На захадзе абмывацца пралівам Эрэсун, на поўдні і ўсходзе — Балтыйскім морам[1].
У адрозненне ад большай часткі Швецыі, паверхня раўнінная, з невялікай перавагай узвышшаў, з’яўляецца своеасаблівым пераходам ад гарыстай Швецыі да раўніннай Даніі. Сустракаюцца асобныя грады, складзеныя з гранітаў і гнейсаў[1]. Расліннасць прадстаўлена змяшанымі іглічна-шыракалістымі лясамі, а таксама шыракалістымі лясамі з дуба і бука на бурых лясных глебах, верасоўнікі.
З сельскагаспадарчых культур на паўвостраве вырошчваецца ячмень і пшаніца. Акрамя таго, гэта адзіны рэгіён Швецыі, дзе апрацоўваецца цукровы бурак. Паўвостраў Сконэ лічыцца галоўным сельскагаспадарчым рэгіёнам краіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.