Свята-Успенская царква (Сялец)
правасаўны храм у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
правасаўны храм у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Сялец (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). Пабудаваная ў 1870 годзе з цэглы ў цэнтры вёскі. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°35′20″ пн. ш. 24°52′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сялец |
Канфесія | БПЦ |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1870 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000156 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У плане — выцягнутая па падоўжнай восі кампазіцыя: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі парталамі і пяцігранная апсіда, да якой прымыкаюць дзяканнік і ахвярнік. Дойлідска-дэкаратыўнае аздабленне заснаванае на спалучэнні традыцый класіцызму (апрацоўка сцен пілястрамі тасканскага ордара, прафіляваныя высокія карнізы, абрамленні паўкруглых акон асноўнага аб’ёма) і характэрных форм маскоўскага дойлідства XVII стагоддзя (канструкцыйная схема званіцы — васьмярык на чацверыку, шатровы дах з цыбулепадобнай галоўкай, кілепадобныя какошнікі парталаў і вежы-званіцы).
Памяшканні храма перакрыты плоскай столлю на падугах (праектаваліся цыліндрычным скляпеннем), у малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца трапезная і апсіда, вылучаная іканастасам з разнымі царскімі варотамі. Абразы 18 — 19 ст. выкананы ў акадэмічна-класіцыстычным стылі: «Пакроў», «Мікалай Цудатворац», «Святы Пётр і Павел», «Успенне», «Антоній Пячэрскі», «Святы архідыякан», «Маці Божая Замілаванне», «Ісус Хрыстос», «Праабражэнне Гасподне», «Святы прарок Арон», «Увядзенне ў храм Багародзіцы», «Святы архідыякан Лаўрэнцій».
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000156 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.