Свята-Узнясенская царква (Лужасна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Увазнясенская царква (раней — Свята-Пакроўская царква) — праваслаўны храм у в. Лужасна (Віцебскі раён), па адрасе вул. Лынькова, 22. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Славутасць | |
Свята-Увазнясенская царква | |
---|---|
55°14′52″ пн. ш. 30°07′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лужасна |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Архітэктар | Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў |
Дата пабудовы | 1908 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000895 |
Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы па праекце Уладзіміра Коршыкава на ўскраіне вёскі на правым беразе Заходняй Дзвіны.
Храм кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб'ём, апсіда. Планіровачная асаблівасць царквы — прыбудова нізкай пяціграннай рызніцы да тарцовай усходняй сцяны апсіды. У сілуэце будынку две дамінанты — асноўны двух'ярусны кубападобны аб'ём з цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і трох'ярусная (васьмярык на двух чацверыках) шатровая званіца э макаўкай у завяршэнні. Фасады прарэзаныя арачнымі аконнымі праёмамі падвойнымі ў цэнтральным аб'ёме і строенымі ў званіцы. На фоне адкрытай цаглянай муроўкі вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору, пазычаныя з арсенала старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя калонныя ліштвы акон, аркатурныя паясы, філёнгавыя лапаткі, зубчастыя фрызы.
У інтэр'еры пануе прастора галоўнай двухсветлавой залы, у якую шырокімі арачнымі прасветамі раскрываюцца апсіда, бакавыя прыдзелы і трапезная.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000895 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.