Свята-Троіцкая царква (Месткавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Месткавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
52°01′29,11″ пн. ш. 26°05′15,11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Месткавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі стыль, класіцызм |
Дата пабудовы | 1897 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000573 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1897 г. з дрэва. Яе фундатарамі былі землеўладальнікі Пінскага павета Базыль Качаноўскі, Адам Зашчынскі, Пацей Даманоўскі і інш.[1], якія выдзелілі сродкі на новую праваслаўную царкву замест забранай ва унію папярэдняй. У 1907 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Помнік народнага дойлідства з выкарыстаннем форм і прыёмаў архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі крыжова-купальны аб'ём, які фарміруецца цэнтральным кубападобным зрубам, прамавугольнымі бакавымі прыдзеламі, бабінцам і апсідай. Да франтальнага фасада далучаны шырокі прытвор, над якім узвышаецца выцягнуты васьмярык званіцы, накрыты гранёным сферычным купалам з востраканечным шпілем у завяршэнні. Такі ж купал накрывае буйнамаштабны светлавы барабан цэнтральнага аб'ёму. Архітэктура гаразантальна ашаляваных фасадаў насычана драўляным разным дэкорам: аркатурнымі фрызамі, крыжамі, вуглавымі пілястрамі з разнымі капітэлямі, фігурнымі ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў, карнізамі з сухарыкамі, фігурнымі кранштэйнамі.
У інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, у якую раскрываецца светлавы барабан, падтрыманы парусамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.