Свята-Мікалаеўская царква (Азяты)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°06′05,22″ пн. ш. 24°08′17,31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Азяты |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Жабінкаўскае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Будаўнік | Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі |
Дата пабудовы | 1870 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000233 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядома з XV—XVI стагоддзяў. У 1555 годзе берасцейскі кашталян Ян Гайка атрымаў правы на Азяцкую царкву. У 1629 годзе згадваецца святар царквы Васіль Ждановіч. На працягу ХVII—ХVIII стагоддзяў настаяцелямі прыхода была святарская дынастыя Будзіловічаў[1].
У 1851 годзе храм наведаў епіскап Брэсцкі Ігнацій, дзе правёў урачыстую літургію. Праз шэсць гадоў святаром царквы стаў айцец Адам Лехачэўскі, які склаў «Царкоўны летапіс Азяцкай Свята-Мікалаеўскай царквы».
Закладка новага храма адбылася 20 красавіка (3 мая) 1867 года чаравачыцкім дабрачынным святаром Антоніем Катовічам. Каштарыс на ўзвядзенне царквы выканаў брэсцкі архітэктар Мсціслаў Барташэўскі, які таксама быў выканаўцам работ па яе будаўніцтве[2].
18 (31) кастрычніка 1870 царква была асвечана. Да 1877 года вяліся царкоўныя летапісы. Прыход па звестках 1899 года аб’ядноўваў 2090 вернікаў у 6 вёсках; дзейнічалі капліца ў Старым Сяле, царкоўна-прыходскае брацтва і народнае вучылішча[3]. У 1912 годзе яго наведаў епіскап гродзенскі і брэсцкі Міхаіл.
У пачатку XX стагоддзя ў храме служылі айцы Васіль Катовіч, Міхал Тэадаровіч, Мікалай Каранец (1913—1918) і Рыгор Богуш (1919—1947). У 1947—2007 гадах настаяцелем прыхода быў святар Іаан Петручук, з 2007 года — Вадзім Літвінюк[1].
Помнік архіэктуры псеўдарускага стылю і народнага дойлідства[4]. Вырашана кубападобным зрубам, да якога далучаюцца прамавугольная апсіда, трапезная і трох’ярусная шатровая званіца. Пакаты чатырохсхільны дах па цэнтры завершаны купалам на васьмігранным барабане.
Іканастас змяшчае абразы XVI—XVII стагоддзяў «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар», захоўваюцца драўляная скульптура трэцяй чвэрці XVIII ст. «Гэта чалавек» і разны ківот XIX стагоддзя. Колішні шанаваны абраз Святога Мікалая XV стагоддзя захоўваўся ў храме яшчэ ў 1899 годзе[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.