From Wikipedia, the free encyclopedia
Епіскап Міхаіл (свецкае імя: Васіль Фёдаравіч Ермакоў; 12 жніўня 1862, Санкт-Пецярбург — 30 сакавіка 1929, Кіеў) — праваслаўны дзеяч, архіепіскап.
Міхаіл (Ермакоў) | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | святар |
Месца працы | |
Імя пры нараджэнні | Васіль Фёдаравіч Ермакоў |
Нараджэнне |
12 жніўня 1855 |
Смерць |
30 сакавіка 1929 (73 гады) |
Пахаванне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Кіеўскае рэальнае вучылішча (1881), Кіеўскую духоўную семінарыю (1883), Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1887). 19 чэрвеня 1887 года пастрыжаны ў манаства з імем Міхаіл, пазней — рукапаложаны ў іерадыякана і іераманаха. У 1887—1888 гадах выкладчык Свяшчэннага Пісання Кіеўскай духоўнай семінарыі. Са снежня 1888 года па 1890 год інспектар Арлоўскай духоўнай семінарыі. У 1890 годзе прызначаны в.а. інспектара (з 1891 года інспектар) Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Узведзены ў сан архімандрыта ў 1891 годзе.
У студзені—кастрычніку 1893 года — рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі, з кастрычніка 1893 года па 1898 год — рэктар Валынскай духоўнай семінарыі. 31 студзеня 1899 года рукапаложаны ў епіскапа Ноўгарад-Северскага, вікарыя Чарнігаўскай епархіі. У 1899—1903 гадах епіскап Ковенскі, вікарый Літоўскай епархіі, у 1903—1905 гадах — епіскап Омскі і Сяміпалацінскі. 9 снежня 1905 года пераведзены на пасаду епіскапа Гродзенскага і Брэсцкага (з 1912 года — архіепіскап Гродзенскі і Брэсцкі).
У 1915 годзе разам з клірам Гродзенскай епархіі эвакуіраваўся ў Расію, пражываў у Маскве. Удзельнік Усерасійскага Памеснага сабора 1917—1918 гадоў. У маі 1921 года прызначаны патрыярхам Ціханам Экзархам ва Украіне з узвядзеннем у сан мітрапаліта. Актыўна выступаў супраць пашырэння абнаўленцтва на Украіне.
Арыштаваны 5 лютага 1923 года. Асуджаны Камісіяй НКУС УССР на 2 гады ссылкі ў Сярэднюю Азію. Вызвалены ў 1925 годзе, пераехаў у Маскву. Паўторна арыштаваны ў 1926 годзе, паводле прысуду высланы на Паўночны Каўказ. У верасні 1927 года вярнуўся з ссылкі, быў членам Часовага Патрыяршага Сінода. Памёр у Кіеўскім Свята-Міхайлаўскім манастыры[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.