Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самуэль Эйленберг (англ.: Samuel Eilenberg; 30 верасня 1913, Варшава — 30 студзеня 1998, Нью-Ёрк) — амерыканскі і польскі матэматык.
Самуэль Эйленберг | |
---|---|
англ.: Samuel Eilenberg | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1998[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта, калекцыянер мастацтва |
Навуковая сфера | тапалогія, матэматыка[5], калекцыянаванне[5] і выяўленчае мастацтва[5] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Казімеж Куратоўскі[d][9] і Караль Борсук[9] |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1950, 1974) Прэмія Вольфа па матэматыцы (1986) прэмія Стыла[d] (1987) Q126416222? (13 студзеня 1989) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучань польскага матэматыка Караля Борсука, пад кіраўніцтвам якога напісаў дысертацыю для атрымання доктарскай ступені ў Варшаўскім універсітэце. У 1936 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1939 годзе з-за пагрозы акупацыі Польшчы нацыстамі і па патрабаванні бацькі эміграваў у ЗША. З 1940 па 1946 гады працаваў выкладчыкам у Мічыганскім універсітэце, затым ва Універсітэце Індыяны ў 1946 і 1947 гадах. З 1947 па 1982 гады выкладаў у Калумбійскім універсітэце. У 1948 годзе атрымаў грамадзянства ЗША.
Асноўныя працы адносяцца да алгебраічнай тапалогіі (найболей вядомая сістэма аксіём тэорыі гамалогій Эйленберга — Стынрода) і гамалагічнай алгебры.
Эйленберг быў стваральнікам (разам з С. Мак-Лейнам) тэорыі катэгорый. Таксама яны ўвялі прасторы Эйленберга — Маклейна K(G,n), якія маюць адзіную нетрывіяльную групу гаматопій G у размернасці n. Маюць значэнне яго працы ў галіне тэорыі аўтаматаў.
Член НАН ЗША (1959) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1974). Лаўрэат прэміі Вольфа (1986) і прэміі Стыла (1987). Двойчы атрымаў стыпендыю Гугенхайма (у 1950 і 1974 гадах).
Быў чальцом знакамітай групы «Нікаля Бурбакі», прычым адным з нямногіх яе ўдзельнікаў — не французаў.
Падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.