Remove ads
беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003) From Wikipedia, the free encyclopedia
Пё́тр Іва́навіч Брыга́дзін (24 жніўня 1949, в. Моладава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 12 снежня 2021, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).
Пётр Іванавіч Брыгадзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1949 ці 1949[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2021 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя Беларусі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).
Выкладчык кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамола, намеснік сакратара парткама БДУ, загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 па красавік 2018 года працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Савет па абароне доктарскіх дысертацый.
Памёр 12 снежня 2021 года[2].
Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 прац.
Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.