Мо́ладава[1] (трансліт.: Moladava, руск.: Молодово) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Моладаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Моладава
Thumb
Капліца-пахавальня Скірмунтаў
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1497
Насельніцтва
  • 699 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1652
Аўтамабільны код
1
СААТА
1230840011
Моладава на карце Беларусі ±
Thumb
Моладава (Іванаўскі раён)
Закрыць

Гісторыя

З канца XV стагоддзя Моладава было ўласнасцю роду Грычынаў-Войнаў герба «Трубы». У 1497 годзе Мацвей Грычына атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча маёнткі ў Моладаве, Праходах і Варацэвічах. У 1540 годзе кароль Жыгімонт Стары пацвердзіў маёнткі аднаму з сыноў Мацвея[2] — Войне (Барысу).

У 1583 годзе Сямён Война ў памяць свайго памерлага бацькі Войны Мацвеевіча Грычыны заказаў звон для царквы ў Моладаве.

У 1692 годзе Элеанора Война, дачка пінскага маршалка Мацея Войны, выйшла замуж за віленскага ваяводу Казіміра Дамініка Агінскага, маёнтак як пасаг перайшоў да роду Агінскіх. Апошнім уласнікам маёнтка з роду Агінскіх быў Міхал Клеафас, які меў шмат даўгоў і ў 1792 годзе прадаў Моладава і Парэчча Сымону Ігнаціевічу Скірмунту за 468 тысяч злотых[2][3].

У канцы XVIII стагоддзя ў Моладава пабудавана новая драўляная Спаса-Узнясенская царква, у якую з папярэдняй царквы перавезены старажытны звон 1583 года[2].

Калі Сымон Скірмунт набыў Моладава там быў стары палац Агінскіх. У 1795 годзе Скірмунт пачаў будаўніцтва новага палаца, адразу па будаўніцтве палічыў палац даволі сціплым і пачаў побач будаўніцтва новай параднай рэзідэнцыі ў стылі класіцызму па праекце архітэктара фон Гроса. Будаўніцтва скончылася ў 1798 годзе. Інтэр’ер упрыгожвалі партрэты Скірмунтаў, напісаныя Валянцінам Ваньковічам. Будынак першага палаца Скірмунтаў сталі выкарыстоўваць як афіцыну, а ў XX стагоддзі перабудавалі пад сельскагаспадарчую школу[3].

У 1830 годзе Аляксандрам Сымонавічам Скірмунтам у Моладаве заснаваны цукровы завод, але ў 1848 годзе спыніў дзейнасць[4].

У 1840 годзе згарэў палац Агінскіх[3].

У 1905—1908 гадах паміж уязной брамай і афіцынай па праекце архітэктара Тадэвуша Раствароўскага пабудавана фамільная капліца[5].

У часы першай сусветнай вайны сядзіба разрабавана. Перад прыходам нямецкіх войск сяляне закапалі старажытны звон на мясцовых могілках. Пасля адыходу немцаў звон адкапалі. Пасля 1920 года пачалося аднаўленне палаца[6].

Апошнім уласнікам сядзібы быў Генрык Скірмунт, які жыў там разам са сваёй сястрой Марыяй. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Генрык і Марыя расстраляны мясцовымі актывістамі, а палац разрабаваны. На месцы пахавання Генрыка і Марыі Скірмунтаў у 1995 годзе ўсталяваны памятны крыж[2].

Палац і іншыя сядзібныя пабудовы згарэлі ў 1943 годзе, у пасляваенны час разабраны на цэглу. Парк знішчаны. Засталіся толькі руіны капліцы і адзінкавыя дрэвы парку[3].

У 1977 годзе старажытны звон перавезлі ў музей старажытнабеларускай культуры. У 1990 годзе яго вярнулі ў Моладаўскую царкву.

21 ліпеня 1980 года ў склад Моладава ўключана вёска Кучавы[7].

У 2000-х гадах побач з драўлянай Спаса-Узнясенскай царквой пабудаваны новыя храм і званіца. Старажытны звон перанесены ў новую званіцу[6].

У 2010 годзе вёска Моладава пераўтворана ў аграгарадок[8].

Славутасці

Thumb
Сядзіба Скірмунтаў на малюнку Н. Орды
Thumb
Званіца пры новай царкве са звонам

Страчаная спадчына

Вядомыя жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Династия Скирмунтов.. Праверана 18 сакавіка 2024.
  3. В. В. Пай. 435 гадоў з часу адліцця моладаўскага звона (Іванаўскі р-н; 1583), помніка старажытнабеларускай гісторыі і культуры . Краязнаўства Берасцейшчыны (20 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.