вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Парача́ны[1] (трансліт.: Paračany, руск.: Поречаны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Вёска
Парачаны
|
Вёска знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Ліды, на шашы Р11, што вядзе з Гродна на Навагрудак. За 1,6 км на захад ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт на чыгуначнай лініі Ліда — Масты.
Рэльеф раўнінны. На паўночным усходзе працякае рака Дзітва. З захаду і поўдня ўчасткі лесу.
З першай паловы XV стагоддзя землеўладальнікамі ў гэтай мясцовасці былі Завішы. Каля 1442 года вялікі князь літоўскі Казімір пацвердзіў Завішам 12 людзей парачан у Лідскай воласці, якія ўжо перад тым былі іх спадчынай па бацьку Андрэю Завішу (кухмістру вялікага князя)[2].
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Парачаны (Porzeczany) у Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла. Побач ва ўрочышчы Арлянка (Orlanka) над Дзітвою, па дарозе на Белагруду мелася карчма і вапельня (печы для абпальвання вапны)[3]. Старая дарога з Ліды праходзіла міма Ольжава на Белагруду, далей бегла цераз Дзітву на Парачаны, Голдава і Жалудок і была вядома пад назвай Зэльвенскага гасцінца[3].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З фронту не вярнуліся 6 вяскоўцаў.
У 1950 годзе арганізаваны калгас «1 Мая». Затым землі ўвайшлі ў склад калгаса «Сцяг Саветаў».
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсавета[4], да 2009 года — у склад Голдаўскага сельсавета[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.