Пад'ёмны кран (ням.: Kran) — машына перыядычнага дзеяння для падымання і перамяшчэння на адносна абмежаваную адлегласць паасобных і сыпкіх (порцыямі) цяжараў. Асноўны тып грузапад'ёмных і мантажных машын у прамысловасці, на будаўніцтве і транспарце.

Thumb
Thumb
Thumb

Звычайная грузапад'ёмнасць: ад 1—2 кн (100—200 кгс) да 2—5 Мн (спецыяльныя ліцейныя — да 6,3 Мн)[1]

Адрозніваюцца пад'ёмныя краны стацыянарныя і перасоўныя. Стацыянарныя (пераважна): стралавыя паваротныя краны з вярчэннем вакол вертыкальнай восі, пастаўленыя нерухома (краны-падкосіны, насценныя струнавыя, краны з паваротнай ці нерухомай калонай, з павротным кругам, дэрыкі інш.). Перасоўныя: краны маставога тыпу (кран-бэлькі, маставыя адна- і двухбэлькавыя, казловыя і паўказловыя); краны, што рухаюцца па накіравальных рэйках (кансольныя, веласіпедныя, вежавыя і інш.); краны на гусенічным і колавым ходзе; краны для руху па бязрэйкавых дарогах (пераважна сталавыя краны, змантаваныя на маторных ці ручных вазках, трактарах, аўтамабілях — аўтакраны).

Асобную групу складаюць пад'ёмныя краны для спецыфічных умоваў работы: молатападобныя вялікай магутнасці; высокія вежавыя, спецыяльныя металургічныя (стрыпер), кабельныя (канатныя), плывучыя краны, маставыя перагружальнікі.

Асноўныя часткі пад'ёмнага крана:

  • металаканструкцыя (ферма, вежа, мост, страла, платформа, мачта, партал, стол), на якой манціруюцца выканаўчыя механізмы;
  • механізмы захоплівання і падымання цяжару (лябёдка, тэльфер і інш.);
  • механізм перамяшчэння крана ці асобных яго частак;
  • механізм павароту крана (ці яго стралы ў стралавых кранах) і змены нахілу (вылету) стралы.

Усе механізмы складаюцца з прыводнай (рухавік), перадатачнай (рэдуктар і іншыя механічныя перадачы) і выканаўчай (барабан, паліспаст, падвеска і інш.)

Зноскі

  1. Звесткі 1967 году.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.