ядомы грыб From Wikipedia, the free encyclopedia
Падасінавік, краснагаловік, краснюк (Leccinum aurantiacum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Балетавыя (Boletaceae).
Падасінавік | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Leccinum aurantiacum (Bull.) Gray, 1821 | |||||||||||||||||||||||
|
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—20 см, паўшарападобная, слабааксамітнавалакністая або гладкая, цёмна-чырвоная ці чырвона-аранжава-карычневая. Мякаць шчыльная, белая, на зломе сінее, потым чарнее. Трубачкі свабодныя. Ножка цыліндрычная, белая з цёмна-бурымі або чорна-бурымі лускавінкамі. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя.
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у т.л. па ўсёй Беларусі. Расце пераважна ў асінавых лясах у чэрвені — верасні. Трапляецца ў лясах з бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй.
Ёсць некалькі форм. Падасінавік дуброўны з цагельна-бураватай шапкай і пурпурова-бурымі лускавінкамі на ножцы. Падасінавік жоўта-буры, або асінавік расце ў хваёвых лясах, мае чорна-бурыя лускавінкі на ножцы.
Ядомы грыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.