From Wikipedia, the free encyclopedia
Павал Фелькель (в.-луж.: Pawoł Völkel, 13 верасня 1931, Хросчыцы, Саксонія, Германія — 16 снежня 1997, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік, выдавец, перакладчык і вучоны-славіст. Пад яго рэдакцыяй у 1974 годзе выйшаў «Верхнялужыцка-рускі слоўнік» Канстанціна Трафімовіча.
Павал Фёлькель | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1997 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, рэдактар, мовазнавец |
Узнагароды |
Нарадзіўся 13 верасня 1931 года ў сям'і рамесніка ў горадзе Хросчыцы. У 1942 годзе скончыў пачатковую школу ў Кроствіцы. З 1942 па 1945 год навучаўся ў Вышэйшай школе імя Лесінга ў Каменцы. З 1946 па 1950 год навучаўся ў гімназіях у Чэскі-Ліпе, Варнсдорфе і Ліберцы. У 1951 годзе скончыў лужыцкую пашыраную школу ў Будзішыне (у цяперашні час — Сербская гімназія). З 1951 па 1956 год навучаўся на факультэце славістыкі універсітэта імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. З 1958 па 1965 года працаваў лектарам у выдавецтве «Домавіна». У 1965 годзе быў прызначаны кіраўніком аддзела лекцый выдавецтва «Домавіна».
У 1992 годзе выйшаў на пенсію. Памёр 16 снежня 1997 года ў Будзішыне.
Займаўся перакладамі са славянскіх моў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.