дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхась Емяльянавіч Каршук (Каршукоў) 7 лістапада 1897 , в. Стаўбун, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у Веткаўскім р-не — пасля 1930) — дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст.
Міхась Емяльянавіч Каршук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1930 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, краязнавец |
З 1916 г. у арміі, з 1918 г. палітработнік у Чырвонай Арміі. З 1919 г. працаваў настаўнікам у Гомельскай губерні. Скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску (1922). У 1922—1923 гг. арганізатар і настаўнік першай беларускай школы ў вёсцы Пералёўка на Гомельшчыне, дзеяч і прапагандыст пашырэння беларускай школы ў Гомельскай губерні, якая тады ўваходзіла ў РСФСР. Пасля пераехаў у Мінск, вучыўся ў БДУ, быў членам студэнцкага навуковага гуртка па вывучэнні Гомельшчыны (1923—1925), сакратаром бюро Калектыву выкладчыкаў беларусазнаўства ў Мінску (1924). Працаваў настаўнікам у Мінскай цэнтральнай доследнай школе, выступаў з артыкуламі па пытаннях педагогікі, культуры, краязнаўства і беларусізацыі ў часопісах «Асвета», «Наш край», газеце «Савецкая Беларусь», «Полесская правда» і інш. З 1928 года жыў у Гомелі, працаваў у органах адукацыі. У 1930 годзе член прэзідыума Цэнтральнага бюро краязнаўства ад Гомельскай акругі. Далейшы лёс невядомы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.