Мікалай Камеданус (Рамеданус; ? — 1434) — дзеяч каталіцкай царквы. Паходзіў з Польшчы. Месца атрымання адукацыі невядома, не меў навуковай ступені, але ведаў жамойцкую мову. Пробашч троцкі, відаць, быў сакратаром вялікага князя літоўскага Вітаўта. У 1422 годзе прызначаны Ягайлам і Вітаўтам на пасаду біскупа жамойцкага, зацверджаны рымскім папам у 1423 годзе і паўторна ў 1425 годзе, кансекраваны ў другой палове 1427 — першай палове 1428 года. Некаторыя гісторыкі атаясамлівалі Камедануса з віленскім біскупам Мікалаем Дзержкавічам.
Мікалай Камеданус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Мацей з Вільні | ||||||
Пераемнік | Пётр з Львова[d] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Смерць | 1434 |
Літаратура
- Пазднякоў В. Камеданус (Рамеданус) Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 255. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Błaszczyk G. Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Ustrój. Poznań, 1993.
Спасылкі
- Мікалай Камеданус на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.