From Wikipedia, the free encyclopedia
Му́льча (англ.: Mulch «мяккі») — штучны слой якога-небудзь ахоўнага матэрыялу на паверхні глебы, пакладзены для захавання вільгаці, рэгулявання тэмпературы, паляпшэння ўрадлівасці, скарачэння росту пустазелля, знешняй прывабнасці насаджэнняў. У якасці мульчы выкарыстоўваюць кампосты, тарфяную крошку, перагной, адкіды, адходы дрэваапрацоўкі (апілкі, папера і інш.), іржышча збожжавых, лісце, салому, палімерныя матэрыялы і інш.
Мульчыраванне паверхні глебы вакол культурных раслін ужывалася ўжо ў старажытнасці ў рэгіёнах, схільных да засухі або выветрывання гумусу пасля ўзворвання. Выпадкі пакрыцця глебы друзам вядомы ў гістарычнай практыцы земляробаў пустыні Негеў у Ізраілі, старажытнарымскага Міжземнамор’я, перуанскай Атакамы, паўночнага захаду Аргенціны, пустыні Арызона, Канарскіх астравоў, цэнтральнага Кітая, Новай Зеландыі, вострава Рапануі і г. д.[1][2] У сярэдзіне XVII ст. у Англіі мульчой называлі гной, лісце або зямлю, якімі захілялі маладыя парсткі і хмызнякі[3]. Мульчыраванне як важны аграрны прыём шырока распаўсюдзілася ў другой палове XX ст. разам з развіццём ланшафтнага садоўніцтва і пермакультуры.
Мульчыраванне як аграрны прыём праводзіцца для дасягнення наступных вынікаў:
Для падвышэння эфектыўнасці мульчыраванне можа чарагавацца з іншымі прыёмамі. Напрыклад, для паляпшэння ўрадлівасці мульчу злучаюць з мінеральнымі ўгнаеннямі[11]. Адным з важных вынікаў ужывання мульчы можа стаць істотнае скарачэнне працы па апрацоўцы глебы[12]. Разам з гэтым, мульчыраванне патрабуе ўліку такіх фактараў, як уласцівасці матэрыялу мульчы, адлегласць ад ствала культурных раслін, таўшчыня і шырыня пластоў мульчы. У іншым выпадку мульчыраванне прыводзіць да скарачэння азоту ў глебе, парушэння паветраабмену, назапашвання ў глебе атрутных рэчываў, пагаршэння мікрабіялагічнага асяроддзя і загнівання частак раслін, выпадковага распаўсюджвання насення пустазелля і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.