Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Му́йса — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Браслава каля вёскі Мінкавічы, на адлегласці ў 5 км ад мяжы з Літвой. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Рычанка, якая цячэ праз возера.
Муйса | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,9 м |
Даўжыня | 2,01 км |
Шырыня | 1,27 км |
Плошча | 1,6 км² |
Аб’ём | 0,00416 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6 км |
Найбольшая глыбіня | 3,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 177 км² |
Упадаюць | рака Рычанка, ручаі |
Выцякаюць | рака Рычанка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча Муйсы складае 1,6 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,9 м. Даўжыня возера 2,01 км, найбольшая шырыня — 1,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 6 км. Аб'ём вады ў возеры складае 4,16 млн. м³, плошча вадазбору — 177 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 6 м, разараныя. Берагі вадаёма нізкія, забалочаныя. На поўначы і поўдні берагі зліваюцца з схіламі катлавіны.
Пойма мае шырыню да 350 м, знаходзіцца пад лугам. Дно Муйсы плоскае. Прыбярэжная зона вузкая, высланая пяском і глеем, на большых глыбінях дно сапрапелістае. Возера моцна зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 250 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.