Remove ads
савецкі скульптар (1891-1966) From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацве́й Ге́нрыхавіч Ма́нізер (руск.: Матвей Генрихович Манизер; 17 сакавіка 1891, Санкт-Пецярбург — 20 снежня 1966) — расійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1933). Народны мастак СССР (1958). Акадэмік АМ СССР (1947). Віцэ-прэзідэнт АМ СССР (1947—1966). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1950).
Мацвей Генрыхавіч Манізер | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (17) сакавіка 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1966[2][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Генрых Мацвеевіч Манізер[d] |
Жонка | Lina Valerianovna Bleze-Manizer[d] і Алена Аляксандраўна Янсан-Манізер[d] |
Дзеці | Гуга Мацвеевіч Манізер[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Месца працы | |
Жанр | манументальная скульптура[d] |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Уплыў на | Фуад Абдурахманаў, Q24025726? і Q112586356? |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацвей Манізер стварыў шэраг твораў, якія сталі класікай сацыялістычнага рэалізму.
Мацвей Манізер нарадзіўся 5 (17 сакавіка) 1891 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вядомага мастака Генрыха Манізера. Брат Генрыха Манізера.
У 1908—1909 гадах вучыўся ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання Штыгліца, у 1909—1911 гадах у Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў, у 1911—1916 гадах — у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Выхаванец В. А. Бяклемішава, пад наглядам якога ствараў скульптуры на біблейскія і міфалагічныя тэмы[4].
3 1926 года член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. Выкладаў у Ленінградскай Акадэміі мастацтваў (1921—1929, 1935—1941, 1945—1947), маскоўскіх інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (з 1946) і мастацкім інстытуце (з 1952).
У 1937—1941 гадах старшыня праўлення ЛА СМ РСФСР. З 1941 года жыў у Маскве. Член УКП(б) з 1941 года. 3 1947 года правадзейны член і віцэ-прэзідэнт АМ СССР.
Мацвей Генрыхавіч Манізер памёр 20 снежня 1966 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 6).
Працаваў пераважна ў галіне манументальнай бронзавай скульптуры. Зазнаў уплыў позняга акадэмізму[5]. Стварыў шэраг помнікаў манументальнай скульптуры, у тым ліку:
Да ліку найбольш вядомых прац Манізера адносіцца скульптура «Дыскабол», гісторыя якой узыходзіць, па ўспамінах аўтара, да серыі прац «на фізкультурныя тэмы», выкананай у 1926 годзе сумесна з А. А. Янсан-Манізер і Т. С. Кірпічнікавай:
«Гэтыя параўнальна невялікія рэчы пасля атрымалі распаўсюджанне ў бронзавых і цынкавых адліўках завода „Чырвоны Выбаржац“, прызначаных для прызаў. Адна з гэтых фігурак, патрапіўшы ў Харкаў, паслужыла нагодай для заказу вялікай фігуры „Дыскабол“, якую я выканаў у 1927 годзе. Бронзавыя адліўкі яе знаходзяцца ў Харкаве і ў Парках Культуры і Адпачынку ў Ленінградзе і ў Маскве»— М. Г. Манизер[7]
У 1940-я гады скульптарам была выканана статуя А. С. Пушкіна для новага будынка вакзала ў горадзе Пушкін (станцыя Дзіцячае сяло).
Выканаў статуі і скульптурнай групы для станцый маскоўскага метрапалітэна «Плошча Рэвалюцыі» (1936—1939) і «Ізмайлаўскі парк» (1944)[5] Маскоўскага метрапалітэна. Найбольш вядомая станцыя «Плошча Рэвалюцыі», дзе ў нізкіх вуглах арачных праходаў размешчаны вялікія фігуры з атрыбутамі розных родаў дзейнасці — пагранічнік з сабакам, птушніца з курыцай, малады рабочы з шасцярэнькай і г.д. У 1943 годзе перадаў прысуджаную яму Сталінскую прэмію сумай 100 000 рублёў у Фонд абароны.
Сярод твораў таксама партрэтаў і інш. Аўтар кнігі «Скульптар пра сваю работу» (т. 1—2, 1940—1952)[5].
У шлюбе са скульптурам Аленай Аляксандраўнай Янсан (1890—1971) меў сына Гуга (1927—2016), які стаў мастаком.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.