артыст балета, балетмайстар і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыус Іванавіч Петыпа (руск.: Ма́риус Ива́нович Петипа́, фр.: Marius Petipa; 11 сакавіка 1818, Марсель, Францыя — 14 ліпеня 1910, Гурзуф) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог.
Марыус Іванавіч Петыпа | |
---|---|
фр.: Michel-Victor-Marius-Alphonse Petipa | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (14) ліпеня 1910[2][4] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан-Антуан Петыпа |
Жонка | Марыя Сяргееўна Суроўшчыкава-Петыпа і Lyubov Savitskaya[d] |
Дзеці | Марыя Петыпа, Marius Mariusovich Petipa[d], Mariy Petipa[d] і Nadezhda Petipa[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | танцор, балетмайстар, харэограф, лібрэтыст, артыст балета, настаўнік |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0677535 |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На сцэне з 1838 года. Сярод партый: Феб («Эсмеральда » Ц. Пуні), Конрад («Карсар » А. Адана) і іншыя. З 1847 года жыў у Расіі. У 1855-87 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. З 1862 года балетмайстар, у 1869—1903 гадах галоўны балетмайстар Пецярбургскай балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у тым ліку «Карсар » (1863) і «Жызэль » (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «Баядэрка » (1877) Л. Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «Канёк-гарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П. Чайкоўскага (з Л. Івановым). Вяршыня творчасці Марыуса Петыпа — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «Раймонда » А. Глазунова (1898).
Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, па-наватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй Петыпа пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.